23 студзеня, аўторак

Вы тут

Паводле іудзейскага календара надыходзіць 5778 год


З вечара 20 верасня да вечара 22-га яўрэі ўсяго свету святкуюць Рош А-Шана — яўрэйскі Новы год. “Рош А-Шана” у перакладзе з іўрыту — галава года.


Фота: aif.ru

У гэтыя дні, паводле іудзейскіх паданняў, адкрываюцца кнігі жыцця і смерці, куды пазначаюцца ўсе падзеі, што адбудуцца ў наступным годзе. Усе слухаюць трубленне ў шофар (духавы інструмент, выраблены з рога кашэрнай жывёлы — барана або казла. Гук шофара павінен абуджаць чалавека да пакаяння. На свяце праводзіцца цырымонія вымання світка Торы з “арон кадзеш”, чытанне малітваў, у Сінагоге запальваюць свечку, якая гарыць цэлыя суткі і ад якой запальваюць святочныя свечкі, пасля ажыццяўляюць “Кідуш” (абрад над келіхам віна) і прымаюцца за святочнае застолле.     

— Яўрэйскі Новы год — вясёлае свята, а як можна весяліцца, калі цябе чакае суд Тварца? Суд, ад якога залежыць, ці будзе яўрэй бедным або багатым, здаровым або хворым, ці працягнуцца яго гады, — заўважае старшыня яўрэйскай рэлігійнай суполкі “Бейс Ісраэль” Давід Старобінскі. — Але яўрэі заўсёды памятаюць і вераць у тое, што Усявышні міласцівы. І шчыра радуюцца ў знак таго, што Тварэц адгукнецца на нашы просьбы аб літасці, добрым прыгаворы ўзамен на выпраўленне нашых памылак.   

Па традыцыі ў Рош А-Шана ўжываюць яблыкі з мёдам і розныя прысмакі. На стале абавязкова стаяць стравы з рыбы — сімвала ўрадлівасці і размнажэння, гранат — каб заслуг стала шмат, як зярнят у ім, ды кружочкі морквы як сімвал залатых манет.

З Рош А-Шана пачынаюцца дзесяць дзён малітваў, пакаяння, выпраўлення памылак, якія заканчваюцца Йом-Кіпурам — днём усеагульнага даравання. 

Святлана БАРЫСЕНКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Хойніцкі, Брагінскі і Жлобінскі раёны афіцыйна адносяцца да тых, дзе адзначаецца самы высокі ўзровень беспрацоўя — 0,8 %.

Грамадства

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Што насамрэч адбываецца на мяжы Швейцарыі і Францыі, дзе на глыбіні каля ста метраў размяшчаецца Вялікі адронны калайдар?

Грамадства

Як мы наведалі курсы перападрыхтоўкі для беспрацоўных

Як мы наведалі курсы перападрыхтоўкі для беспрацоўных

Не так даўно навукоўцы выявілі, што стрэс ад страты або змены месца працы ўваходзіць у топ-3 самых моцных негатыўных перажыванняў сучасных людзей.