Вы тут

У Гомелі школьніца звалілася з 6-га паверха недабудаванага будынка


У Гомелі васьмікласніца ўпала з 6-га паверха недабудаванага будынка, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.


Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 18 верасня. Васьмікласніца пацярпела пры падзенні з 6-га паверха недабудаванага будынка, які месціцца ля Гомельскай абласной клінічнай бальніцы. На шчасце, яна засталася жывая. "Хуткую пацярпелай выклікалі прыяцелі, якія знаходзіліся ў момант трагедыі побач. Дзяўчыну з шматлікімі целавымі пашкоджаннямі даставілі ў рэанімацыю", - распавёў Віталь Прыстромаў.

Па факце падзення школьніцы з вышыні праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны таго, што здарылася, апытваюцца сведкі.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Нязвыклая форма — заўсёды штуршок для пошуку.

Культура

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Дзе замежнікі вывучаюць савецкую архітэктуру.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.