21 красавіка, субота

Вы тут

Лукашэнка і Пуцін загадзя вызначылі асобны ўдзел у "Захадзе-2017"


Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін загадзя вызначыліся з раздзельным удзелам у вучэнні "Захад-2017". Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля назірання за ходам беларуска-расійскага вучэння "Захад-2017".


"Мы дамовіліся, што паколькі ўсё ж такі асноўная фаза сапраўды тут (у Беларусі), але вельмі буйныя вучэнні праходзілі якраз у Ленінградскай вобласці, то Прэзідэнт Расіі пракантралюе і будзе назіраць за вучэннямі на поўначы, а я - ужо ў цэнтры", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Я нашым ваенным і расіянам удзячны, што яны мне асноўную фазу прапанавалі для кантролю і даручылі менавіта цэнтральны напрамак. А наогул мы раней планавалі разам прысутнічаць на вучэнні, але па ходзе вызначыліся, што нам усё ж такі трэба больш шырока ахапіць гэта вучэнне, каб людзі бачылі прэзідэнтаў - дзе яны працуюць, як", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хобі звычайнага студэнта пераўтварылася ў інтэрактыўны музей

Хобі звычайнага студэнта пераўтварылася ў інтэрактыўны музей

Ці ведаеце вы, што першы ў свеце ноўтбук важыў больш за 20 кілаграмаў, а першы планшэт меў дыскавод для пяціцалёвых дыскет?

Грамадства

Якая будучыня ў сядзібных участкаў сталіцы?

Якая будучыня ў сядзібных участкаў сталіцы?

Разбіралася карэспандэнт «Звязды».

Грамадства

Як не «згарэць» на рабоце?

Як не «згарэць» на рабоце?

І чаму грошы не заўсёды матывуюць?

Грамадства

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

Прафесар у галіне машынабудавання на пенсію яшчэ не збіраецца...