Вы тут

У Мінску пройдзе сустрэча для маладых спецыялістаў — выпускнікоў-2017


Мінскі гарадскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі разам з Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі 21 верасня правядуць сустрэчу з маладымі спецыялістамі сталіцы выпуску 2017 года “Ці лёгка быць маладым…” Яна пройдзе ў будынку Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі (зав. Бранявы, 15А, каб. 404, пачатак у 15 гадзін).


На сустрэчы будуць прысутнічаць старшыня Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык, рэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Таццяна Мароз, кіраўніцтва Мінскага гарадскога вучэбна-метадычнага цэнтра, Мінскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, старшыні раённых арганізацый галіновага прафсаюза, Маладзёжнага Саюза педагогаў г. Мінска.

Размова будзе весціся пра тое, колькі зарабляе малады настаўнік, як фарміруецца яго тарыфная стаўка, якія даплаты праводзяцца маладым спецыялістам устаноў адукацыі горада. Таксама прысутныя пачуюць, як правільна павінны быць аформлены працоўныя адносіны. Аб правах, абавязках і гарантыях работніка растлумачыць педагогам галоўны прававы інспектар працы гаркама прафсаюза.

Будуць разгледжаны пытанні асаблівасці работы ў структуры прафтэхадукацыі і аб правядзенні чарговага Мінскага маладзёжнага фестывалю педагагічных ідэй і рашэнняў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.