21 красавіка, субота

Вы тут

Пашыраецца кітайская прастора цікаўнасці да Беларусі


Цэнтр даследванняў Беларусі ў Другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў, які ўзначальвае доктар філалагічных навук спадарыня Чжан Хуэйцінь, ужо займеў сваю вагу, заняў трывалае месца ў сістэме універсітэцкай адукацыі ў КНР. Магістранты і аспіранты універсітэта ў межах работы цэнтра выконваюць  праекты па вывучэнню Беларусі, беларускай гісторыі і культуры. Імі падрыхтавана і адмысловая кніга пра беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, дзеячаў культуры. У хуткім часе выданне павінна пабачыць свет.


 У бліжэйшы час  цэнтр даследванняў Беларусі будзе адкрыты і ў Цяньцзіне – у мясцовым універсітэце, які, між іншым, з’яўляецца першым кітайскім універсітэтам. Некалі гэтая ВНУ было часткай Бэйянскага універсітэта. З 1951 года носіць назву Цяньцзіньскага універсітэта. Сярод яго выпускнікоў – эканаміст і дэмограф Ма Іньчу (гэта ён вядомы як ідэёлаг “палітыкі аднаго дзіцяці”), кіраўнік Гуанчжоўскага паўстання Чжан Тайлэй, а таксама знакаміты кітайскі паэт 1920-1930-х гадоў Сюй Чжымо. Дарэчы, літаральна месяц назад Выдавецкі дом “Звязда” выпусціў у свет зборнік вершаў Сюй Чжымо на кітайскай і беларускай мовах.

- Практыка стварэння цэнтраў беларусазнаўства павінна стаць сістэмнай часткай нашай працы ў замежжы. Мы добра супрацоўнічаем  з беларускім цэнтрам у Другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў. І таксама збіраемся актыўна дапамагаць станаўленню цэнтра Беларусі ў старэйшым кітайскім універсітэце ў Цяньцзіне, -- расказвае супрацоўніца Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Вераніка Цімкіна. – Зараз з дапамогай міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь фарміруем бібліятэку беларускай літаратуры для цэнтра. Ёсць ідэя паставіць у Цяньцзіне помнік альбо бюст Якуба Коласа. Спадзяёмся, што ў старэйшым кітайскім універсітэце з’явіцца сапраўдны асяродак беларускасці, месца, якое будзе паядноўваць усіх, каму цікавая наша краіна.

Падтрымаць рознымі ініцыятывамі яшчэ адзін цэнтр даследванняў Беларусі ў Кітаі збіраюцца і Беларускі Саюз мастакоў, і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Алесь Карлюкевіч

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хобі звычайнага студэнта пераўтварылася ў інтэрактыўны музей

Хобі звычайнага студэнта пераўтварылася ў інтэрактыўны музей

Ці ведаеце вы, што першы ў свеце ноўтбук важыў больш за 20 кілаграмаў, а першы планшэт меў дыскавод для пяціцалёвых дыскет?

Грамадства

Якая будучыня ў сядзібных участкаў сталіцы?

Якая будучыня ў сядзібных участкаў сталіцы?

Разбіралася карэспандэнт «Звязды».

Грамадства

Як не «згарэць» на рабоце?

Як не «згарэць» на рабоце?

І чаму грошы не заўсёды матывуюць?

Грамадства

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

86-гадовы доктар тэхнічных навук: Усімі поспехамі я абавязаны жонцы

Прафесар у галіне машынабудавання на пенсію яшчэ не збіраецца...