Вы тут

Парламенцкая дэлегацыя з КНР наведвае Беларусь


Кітайская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Камісіі па заканадаўчых пытаннях Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Сюй Аньбяа наведвае нашу краіну. Па словах старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Таццяны Кананчук, адна з галоўных задач дэлегацыі КНР — пазнаёміцца з заканадаўствам Беларусі ў сферы прыродаахоўнай тэматыкі, забеспячэння радыяцыйнай бяспекі і пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


«Іх цікавіць, якім чынам удасканальваецца экалагічнае заканадаўства ў нашай краіне. Мы таксама падрыхтавалі для наведвання нашых калег аб'екты, каб паказаць прымяненне заканадаўства на практыцы», — расказала яна. Акрамя таго, на сустрэчы дэлегацыі ў Доме ўрада з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком віцэ-спікер падкрэсліў, што двухбаковыя адносіны маюць высокую дынаміку і шматвектарнасць. «Нашы адносіны з'яўляюцца стратэгічнымі, і Кітай для нас — адзін з асноўных партнёраў. Вельмі шмат праектаў крэдытуецца ў розных галінах эканомікі. Беларусь мае дастаткова салідны вопыт партнёрскай работы з кітайскімі кампаніямі», — растлумачыў Баляслаў Пірштук.

Сюй Аньбяа ў сваім прывітальным слове пагадзіўся з віцэ-спікерам і дадаў, што цяперашні візіт кітайскай дэлегацыі дае магчымасць дзвюм краінам яшчэ і абмяняцца вопытам, у тым ліку заканадаўчым, у сферы экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, асабліва з улікам таго, што экалагічная праблема досыць востра стаіць перад Кітаем.

Дэлегацыя з КНР наведвае Беларусь з 14 па 17 верасня. У планах гасцей наведаць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава і шэраг айчынных прадпрыемстваў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Экалогія без межаў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Сотні тысяч юных беларусаў атрымаюць пуцёўкі на аздараўленне

Самыя яркія ўспаміны дзяцінства ў многіх — паездкі ў дзіцячы лагер.

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.

Грамадства

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Людзей палілі ў хляве, хто выбягаў — сустракалі агнём

Гэтымі днямі споўнілася 75 гадоў, як знішчылі жыхароў вёсак Любель-Поль і суседняй Вулькі Гарадзішчанскай. 

Эканоміка

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Выбіраем недарагі і даступны крэдыт на жыллё

Правілы гульні ў крэдыты змяніў Нацыянальны банк краіны.