Вы тут

ЦВК не выключае правядзення адной з выбарчых кампаній 2020 года раней


Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына не выключае правядзення адной з выбарчых кампаній 2020 года ў больш раннія тэрміны. Аб гэтым яна расказала ў інтэрв'ю.


Кіраўнік Цэнтрвыбаркама, у прыватнасці, пацвердзіла, што згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў у 2020 годзе ў Беларусі па тэрмінах амаль поўнасцю супадаюць прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Толькі выбары Прэзідэнта павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня, а выбары ў Палату прадстаўнікоў - не пазней за 10 верасня. Лідзія Ярмошына не лічыць, што дзве гэтыя кампаніі могуць сумясціць. "Я не думаю, што гэтыя выбары сумесцяць. Хутчэй за ўсё, калі прыйдзе час, будзе прынята адпаведнае палітычнае рашэнне і нейкую выбарчую кампанію перанясуць на больш ранні тэрмін. А ўжо якую - аб гэтым павінны дамовіцца кіраўнік дзяржавы і парламент. Праводзіць выбары раней можна, пазней - нельга. Таму так, там сапраўды ўсё практычна поўнасцю супадае. Прэзідэнцкая кампанія звязана тэрмінамі правядзення апошняй інаўгурацыі, парламенцкая - тэрмінамі правядзення першай установачнай сесіі", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Яна не выключае, што прэзідэнцкая і парламенцкая кампаніі могуць быць праведзены ў адзін і той жа год, аднак, паводле слоў старшыні ЦВК, верагодна і ранейшае правядзенне адной з іх. "Я думаю, гэта было б вельмі цяжка - правесці дзве кампаніі запар, перманентна. Атрымліваецца для краіны шэсць цяжкіх месяцаў. Напэўна, было б больш разумна рабіць выбары (правесці адну з кампаній. - Заўвага БЕЛТА), напрыклад, восенню 2019 года", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

"Магу сказаць, што ў нашым выпадку ўсё будзе залежаць ад вельмі многіх фактараў - і ад міжнароднай абстаноўкі, і ад эканамічнага становішча. Плюс будзе падрыхтавана сур'ёзная палітычная аналітыка, правядуць даследаванні. Пакуль што вельмі рана аб гэтым гаварыць", - дадала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.