Вы тут

БЧ: Па дынамічным цэнаўтварэнні прададзена на траціну больш білетаў


З моманту ўкаранення сістэмы дынамічнага цэнаўтварэння на цягнік Мінск — Рыга рэалізавана ўжо каля тысячы білетаў, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Беларуская чыгунка за паўтара месяца па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння на цягнік Мінск-Рыга № 87/88 рэалізавала на 35% білетаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Нагадаем, магістраль з 25 ліпеня адкрыла продаж праязных дакументаў на цягнік Мінск — Рыга з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі ў міжнародных зносінах у прамым і зваротным напрамках.

Пачынаючы з даты адпраўлення цягніка, кошт праязных дакументаў (білетаў) фарміруецца ў залежнасці ад тэрмінаў іх набыцця пасажырамі і ўзроўню населенасці вагона адпаведнага тыпу.

Купляючы білеты за 45-11 сутак да адпраўлення цягніка пры напаўняльнасці пасажырскага вагона менш за 10%, кошт праезду будзе ў два разы ніжэй, чым за 10 дзён да адпраўлення. Па меры росту працэнта запаўняльнасці вагона кошт праезду будзе паступова павялічвацца да поўнай велічыні.

Гэты праект у мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў БЧ рэалізуе сумесна з Латвійскай чыгункай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.