Вы тут

Назарбаеў плануе ў лістападзе наведаць з афіцыйным візітам Беларусь


Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў плануе ў лістападзе наведаць з афіцыйным візітам Беларусь. Пра гэта паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.


Фота: kapital.kz

Па словах дыпламата, візіту кіраўніка дзяржавы будзе папярэднічаць пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі, якое пройдзе 22 верасня ў Карагандзе. "Пасяджэнню надаецца значнасць і таму, што ў лістападзе чакаецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Мінск", - сказаў Ергалі Булегенаў.

Ён дадаў, што абодва бакі зацікаўлены нарошчваць ўзаемаадносіны і не спыняцца на дасягнутым, таму на мерапрыемстве разгледзяць увесь комплекс беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння. "Там будзе абмяркоўвацца развіццё супрацоўніцтва па ўсіх напрамках: не толькі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, але і ў спорце, культуры, адукацыі, навуцы", - адзначыў пасол.

Падчас пасяджэння міжурадкамісіі плануецца разгледзець дакументы, якія будуць падпісаны ў час візіту Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, выпрацаваць новыя напрамкі супрацоўніцтва.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.