24 Люты, субота

Вы тут

Беларусь і Кітай плануюць абвясціць 2018-ы Годам турызму


Беларусь і Кітай плануюць абвясціць 2018 год Годам турызму паміж краінамі, паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з губернатарам кітайскай правінцыі Шаньдун Гун Чжэнь.


У цяперашні час Беларусь і Кітай працягваюць працу па стварэнні ўмоў для развіцця турызму. Так, адкрыты авіярэйс Пекін-Мінск-Будапешт-Пекін, спрашчаюцца ўзаемныя патрабаванні пры турыстычных паездках, у Беларусі рыхтуюцца гіды з веданнем кітайскай мовы. "На ўзроўні нашых урадаў прапрацоўваецца пытанне аб абвяшчэнні 2018 года Годам турызму паміж Беларуссю і Кітаем", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр прапанаваў правінцыі Шаньдун таксама падтрымаць міжурадавую ініцыятыву і аб'явіць 2018-ы Годам турызму паміж Шаньдунам і Віцебскай вобласцю.

Андрэй Кабякоў запэўніў, што ўрад будзе і далей аказваць усямерную падтрымку ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Кітая.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.