Вы тут

У Мінску ўзнагародзілі найлепшых у прафесіі


Сёлета ў конкурсе прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар — 2017» прынялі ўдзел каля 20 тысяч работнікаў сталічных прадпрыемстваў і арганізацый. У гарадскія фіналы прайшоў 741 чалавек, з якіх 38 сталі пераможцамі.


Урач, кандытар, прадавец, швачка, афіцыянт, інспектар ДПС — пералік прафесій штогод пашыраецца. Расце і колькасць моладзі, якая ўдзельнічае ў спаборніцтве за званне найлепшага спецыяліста. Так, сярод сёлетніх пераможцаў 19 чалавек — ва ўзросце да 31 года.

— Гэты конкурс важны для горада. Мы часта бачым па тэлебачанні славутых людзей, але практычна не ведаем тых, хто сваёй штодзённай працай уносіць уклад у эканоміку сталіцы, развіццё інфраструктуры, выхаванне падрастаючага пакалення. Вялікі дзякуй пераможцам за тое, што робіце горад больш прыгожым, чыстым і ўтульным, — павіншаваў майстроў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй ШОРАЦ.

— Калі мы пачыналі конкурс у 2004 годзе, нават не ўяўлялі, які маштаб ён набудзе. Мы вучым паважаць чалавека працы, павышаем прэстыж найбольш масавых прафесій. Пераможцы спаборніцтваў паднялі аўтарытэт не толькі свой, але і прадпрыемстваў. Не сорамна ўжо называць Мінск горадам майстроў, — лічыць старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Мікалай БЕЛАНОЎСКІ.

За мінулыя гады ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 200 тысяч работнікаў, 446 з якіх былі прызнаны найлепшымі ў прафесіі.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Горад майстроў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто купляе каралеўскую птушку?

Хто купляе каралеўскую птушку?

Фазанавая ферма ў Гродзенскім раёне павялічвае кола спажыўцоў.

Грамадства

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Дакладныя адказы наконт дзяржаўных дапамог сем'ям

Напярэдадні Дня маці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю «Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.