Вы тут

Ці ажывіць адраснае субсідаванне рынак жылля?


Напэўна, адно з самых складаных пытанняў у краіне — кватэрнае. Вырашыць яго спрабуюць з пяцігодкі ў пяцігодку з дапамогай традыцыйнай ужо дзяржаўнай праграмы па будаўніцтве жылля. Там прапісваюцца пункты і палажэнні, якія пралічваюць усе магчымыя варыянты па паляпшэнні якасці новабудоўляў і зніжэнні іх кошту. Чыноўнікі, арыентуючыся на замежны вопыт, спрабуюць стварыць механізмы, якія прыцягваюць інвестараў і зніжаюць нагрузку на бюджэт.

Сёлета ў краіне за сем месяцаў ужо пабудавана больш за 24,5 тысячы новых кватэр. У эксплуатацыю ўвялі 2095,9 тысячы квадратных метраў жылля. Прычым аб грамадзянах, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, таксама не забываюць. Для іх уведзена ў эксплуатацыю 700 тысяч квадратных метраў (33,4% ад агульнага аб'ёму). У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 590 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 28,2% ад агульнага паказчыка.


Грошы — строга па адрасе

Акрамя таго, у краіне сёлета ўжо павялічаны аб'ём уводу жылля з дзяржпадтрымкай. Згодна з пастановай Савета Міністраў №669 прадугледжана размеркаванне паміж рэгіёнамі 135 мільёнаў рублёў крэдытных рэсурсаў банкаў, а таксама павелічэнне аб'ёму ўводу жылля з дзяржпадтрымкай на 50,2 тысячы кв. м, у тым ліку для шматдзетных — на 21 тысячу кв. м.
Такім чынам, для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў і якія будуюць жыллё з дзяржаўнай падтрымкай, сёлета будзе ўведзена 501 498 тысяч кв. м жылля.

Разам з тым, гледзячы на дынаміку ўводу ў эксплуатацыю жылых памяшканняў з 2011 па 2016 год, варта адзначыць, што ў краіне назіралася яе зніжэнне. Паводле звестак Белстата, у 2011 годзе ў краіне ўзводзілася 5480,1 тысячы квадратных метраў жылля, а ўжо ў 2015-м — 5055,3 тысячы «квадратаў». За мінулую пяцігодку найбольшую колькасць квадратных метраў увялі ў 2014 годзе — 5523 тысячы «квадратаў». Новая пяцігодка пачалася з больш нізкага паказчыка. Летась увялі толькі 4284,7 тысячы квадратных метраў жылля. Што датычыцца ўводу ў эксплуатацыю жылля сёлета, то ў параўнанні з 2016-м тут таксама назіраецца адмоўная дынаміка. Уведзеныя за 7 месяцаў 2 095,9 квадратнага метра складаюць 88,1% ад таго ж паказчыка ў мінулым годзе.

Нагадаем, што ўрад краіны ўжо зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Будаўніцтва жылля» на 2016—2020 гады. Развіццё жыллёвага будаўніцтва ў гэтай пяцігодцы прадугледжвае скарачэнне долі бюджэтнага фінансавання і пашырэнне выкарыстання пазабюджэтных крыніц. Гэта можна ўбачыць на прыкладзе Указа №240, які прыцягвае да будаўніцтва жылля банкаўскі сектар. Дзяржаўнай праграмай таксама прадугледжана павелічэнне ўзроўню забяспечанасці насельніцтва жыллём з 26,36 кв. м на чалавека ў 2015 годзе да 27,3 кв. м у 2020-м. Пры гэтым у агульным аб'ёме ўводу ў эксплуатацыю жылых дамоў да 2020 года не менш за 40% будзе прыходзіцца на індывідуальныя жылыя дамы, а ўсе шматкватэрнікі плануецца будаваць з выкарыстаннем энергаэфектыўных тэхналогій — гэта дазволіць знізіць эксплуатацыйныя выдаткі.

Для задавальнення патрэб у індывідуальным жыллёвым будаўніцтве, а таксама ў мэтах загрузкі будаўнічага комплексу краіны будуць распрацаваны магчымасці ўзвядзення індывідуальнага жылля па дзяржаўным заказе.

Асаблівая ўвага ў дзяржпраграме ўдзелена будаўніцтву жылля для грамадзян, якія маюць права на дзяржаўную падтрымку. Новы механізм адраснага субсідавання ўжо зацікавіў беларусаў. Першыя звароты па крэдыты ў адпаведнасці з Указам №240 аб адрасным субсідаванні ў жыллёвым будаўніцтве ўжо на падыходзе.

Банкі гатовыя выдаваць крэдыты адразу пасля вызначэння пераліку дамоў, якія падпадаюць пад дзеянне ўказа. Чакаецца, што, калі выканкамы пачнуць прымаць рашэнне аб выдачы субсідый, грамадзяне будуць звяртацца ў банкі, дзе ўжо гатовыя разглядаць іх дакументы.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны напярэдадні адзначыў, што зараз кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай складае 804 беларускія рублі. Паводле яго слоў, будаўнічая галіна рухаецца ў бок выраўноўвання кошту квадратнага метра жылля і сярэдняга заробку.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Грошы — строга па адрасе

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Перадабортнае кансультаванне — гэта перш за ўсё клопат пра жанчыну

Перадабортнае кансультаванне — гэта перш за ўсё клопат пра жанчыну

У ліпені ў Мінску ў трох паліклініках — 10-й, 23-й і 37-й — былі адкрыты кабінеты «За жыццё», дзе праводзяць перадабортнае кансультаванне.

Грамадства

Наколькі складана ў нашай краіне стаць кандыдатам і доктарам навук?

Наколькі складана ў нашай краіне стаць кандыдатам і доктарам навук?

Ці лічыце вы мэтазгодным устанаўленне адзіных патрабаванняў да саіскальнікаў вучоных ступеняў па колькасці апублікаваных навуковых работ незалежна ад галіны навукі?

Культура

«Не выбірай жонку ў агародзе, а шукай у карагодзе»

«Не выбірай жонку ў агародзе, а шукай у карагодзе»

Фалькларыст і этнахарэограф Сяргей Выскварка ведае, што кажа. 

Грамадства

Ці ўсім быць вундэркіндамі?

Ці ўсім быць вундэркіндамі?

Сучасныя малыя ведаюць алфавіт, але не ўмеюць гуляць.