Вы тут

Раім схадзіць


Канферэнцыя «IT Entrance autumn 2017», фэст «Камяніца», міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў – афіша «Звязды» з 11 па 17 верасня.


Клуб кніжных прафесараў

Дзе: Музей кнігі Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі

Калі: 28 жніўня - 17 верасня

Колькі каштуе: даведка ў арганізатараў

Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 5–16 гадоў. Серыя "Клуб кніжных прафесараў" ёсць суцэльны курс, які ўключае ў сябе 9 заняткаў. Цягам навучальнага года дзеці будуць наведваць Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі кожны месяц. Праграма пачынаецца ў верасні 2017 года і завяршаецца ў маі 2018 года.

На занятках, што праводзяцца ў даступнай і займальнай форме, дзеці здзейсняць вандроўкі ў гісторыю кнігі, атрымаюць новыя веды пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры.

Запіс і кантактная інфармацыя: Таццяна Сапега, каардынатар праекта, тэлефон +37517 293 27 82, +37517 994 21 12.


Паб-квіз «Newton»

Дзе: Сotton Hall, вул. Cтаражэўская, 15а

Калі: 12 верасня, 19:00

Колькі каштуе: 6 рублёў (аплата на месцы)

NEWTON QUIZ - гэта гульня са свежымі і цікавымі пытаннямі на розныя тэмы, якія прынясуць вам новыя ўражанні і добрыя прызы.
Сутнасць гульні NEWTON QUIZ: вы цікава праводзіце час з сябрамі ў бары, і пры гэтым камандай (на спецыяльных бланках) адказваеце на пытанні, якія дэманструюцца на экране. Ведаеце адказ - пішыце яго, не ведаеце - прыдумваеце, не прыдумалі - пішыце ўсё, што прыйдзе ў галаву ці нічога не пішыце :). У канцы гульні пераможцы атрымліваюць прызы: квіткі ў тэатр, кнігі, квіткі ў кіно, каманднае наведванне Playloft ад GameRoom, бясплатныя заняткі ў фітнес-клубе, шампанскае і цукеркі.

Працягласць гульні: каля 2,5 гадзін.

Колькасць гуляючых каманд абмежавана, таму абавязковая папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства тут альбо тут.


Прэзентацыя выданняў «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына», «Кириллические издания XVI века» і «Евангелле 1575 года — помнік славянскага кнігадруку XVI стагоддзя»

Дзе: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110

Калі: 13 верасня, 14:00

Колькі каштуе: бясплатна

Госці змогуць наведаць дзве тэматычныя выставы. Першая экспазіцыя пад назвай «Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500 гадоў» падрыхтавана Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, яе дэбютная прэзентацыя ў Беларусі адбылася сёлета у маі) ў Полацку падчас Беркаўскіх чытанняў. Яна ўяўляе сабой дзевяць стэндаў з візуальнай і тэкставай інфармацыяй: пісьменнасць у ВКЛ даскарынавых часоў, асаблівасці біяграфіі і кніг Скарыны, памяць пра Скарыну ў Беларусі, Літве, Чэхіі ў наш час і інш. Можна пабачыць месцы, дзе жыў і працаваў Францыск Скарына, параўнаць сродкі і вобразы, якія ўвасабляюць памяць пра Скарыну ў краінах Еўропы.

Другую экспазіцыю, пад назвай «Са спадчыны паслядоўнікаў Скарыны», падрыхтаваў аўтарскі калектыў каталога кірылічных выданняў. Тут можна пабачыць частку экзэмпляраў, адлюстраваных у выданні: Евангелле ананімнай маскоўскай друкарні (1558/1559), віленскае Евангелле (1575), Астрожскую Біблію (1581), маскоўскі Апостал (1597) і іншыя.

Кантактная асоба - Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. +375 17 284 10 12, +375 17 284 10 03.


Майстар-клас па веславанні на байдарцы

Дзе: Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, вул. Варанянскага, 31

Калі: 13, 20, 21 верасня, 18:00

Колькі каштуе: 20 рублёў

Майстар-клас веславання на байдарцы ў межах горада Мінска са сплавам па рацэ Свіслач. Ён працягнецца 2 гадзіны.
Форма правядзення - арганізаваныя групы ад 6 чалавек. Дзеці ад 7 гадоў удзельнічаюць у суправаджэнні дарослых. Тэлефоны для запісу: +37517 256 08 48, +37529 375 90 29, +37529 606 62 02.


ABC show

Дзе: Кінатэатр «Масква»

Калі: 14-15 верасня, 19:00

Колькі каштуе: Білеты на сайтах bycard.by і abcshow.by, а таксама ў касах кінатэатра «Масква»

Мінск сустрэне адну з самых яркіх падзей восені - два паказы новай калекцыі лепшых рэкламных ролікаў свету ABC show 2017.

Паказы АВС show - трыумфальны парад залатога крэатыву з усёй планеты. Гледачы ўбачаць сучасныя хіты і заслужаныя легенды сусветнага рэкламнага кінематографа.

Усе ролікі калекцыі ABC прызнаныя лепшымі па версіі самага аўтарытэтнага глабальнага рэйтынгу крэатыўнасці The Gunn Report. Гэта сапраўдныя творы мастацтва, прызнаныя прафесіяналамі - ролікі-прызёры самых прэстыжных фестываляў рэкламы па ўсім свеце - The One Show, Clio Awards, D & AD, Eurobest, APA Show, Cristal Festival, New York Festivals, Mobius Awards і, вядома ж, Cannes Lions.

Падрабязнасці па тэлефонах +375 17 204 42 27, +375 17 204 41 17.


Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў «Kinosmena»

Дзе: Мультыкомплекс VELCOM CINEMA (Silver Screen)

Калі: 15-17 верасня, 20:40

Колькі каштуе: спасылка на куплю квіткоў: silverscreen.by

Киназмена - гэта штогадовая падзея для тых, хто з густам глядзіць на свет і ведае толк у годных фільмах.

Сёлета фестываль пройдзе пад слоганам: Мастацтва - здымаць кіно.

Праграма фестывалю складаецца з трох дзён натхняльнага кароткага метра, адабранага са 113 краін і 2740 работ з усяго свету. Лепшыя з лепшых работ вы зможаце ўбачыць на Кназмене.

На фестывалі вас чакаюць фільмы з захапляльнымі сюжэтамі і нечаканымі канцоўкамі, прызы і падарункі ад партнёраў, грандыёзнае адкрыццё, прэс-канферэнцыя з рэжысёрамі фільмаў, майстар-класы, адкрытае галасаванне гледачоў, afterparty і networking.

Сачыце за абнаўленнямі на kinosmena.com.


Фэст «Камяніца»

Дзе: в. Азярцо, Музей архітэктуры і побыту

Калі: 16 верасня, 12:00

Колькі каштуе: Першыя 500 квіткоў - 5 рублёў 50 капеек. Дарослыя - 10 рублёў. Студэнты - 7 рублёў. Школьнікі - 5 рублёў. Дашкольнікі - бясплатна

«Камяніца» - гэта свята для ўсіх, каму цікавая народная культура Беларусі і суседніх краін ва ўсіх яе праявах. Чыстая аўтэнтыка і сучасныя інтэрпрэтацыі фолку, уключаючы аўтарскія творы, для нас аднолькава важныя. Галоўнае - павага да сваёй нацыянальнай культуры, - расказвае вядучы фэсту Алег Хаменка.

Разам з украінцамі Onuka хэдлайнерамі фестывалю сёлета будуць Theodor Bastard (Расія), Shuma (Беларусь) і The Doox (Украіна). Таксама на галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты «Нагуаль», Shaman Jungle і «Варган».

Другая сцэна фэсту будзе цалкам прысвечана аўтэнтычнаму беларускаму фальклору, які прагучыць у выкананні ансамбляў «Рада», «Мярэжа», «Гарынь» і юнай Патрыцыі Свіцінай. Гэтая пляцоўка будзе працаваць у перапынках паміж выступамі артыстаў галоўнай сцэны, забяспечваючы бесперапыннасць музычнай праграмы мерапрыемства.

Пункты продажу квіткоў: Bycard.by і SMSbilet.by.


Канферэнцыя «IT Entrance autumn 2017»

Дзе: Парк высокіх тэхналогій

Калі: 16 верасня, 09:00

Колькі каштуе: бясплатна пры абавязковай рэгістрацыі на сайце 

У стагоддзе інфармацыйных тэхналогій усе ведаюць, што будучыня за прафесіямі у сферы IT. Высокая і стабільная зарплата, мабільнасць, магчымасць кар'ернага росту - усё гэта сінонімы працы ў IT-сферы.

Тэмы канферэнцыі:
• Якія кар'ерныя магчымасці і перспектыўныя спецыяльнасці чакаюць Вас у сферы IT;
• Якія курсы і спецыяльнасці выбраць для перападрыхтоўкі на IT-спецыяліста;
• Як скласці рэзюмэ і паспяхова прайсці сумоўе ў IT-кампанію;
• Як знайсці сваю IT-кампанію;
• Як прапампаваць мову для працы ў IT.

Паспяховыя спікеры з вядомых IT-кампаній і прадстаўнікі буйных беларускіх IT- курсаў падзеляцца вопытам аб тым, як пачаць кар'еру ў сферы інфармацыйных тэхналогій, якія курсы падыдуць менавіта вам, як увайсці ў сферу яшчэ ўчорашняму студэнту і раскрыюць сакрэты правільнага складання рэзюмэ.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.