Вы тут

Дзень ведаў, які прыносіць веды


Дзень ведаў, які прыносіць веды

Пачынаецца навучальны год заўсёды аднолькава. Статычная лінейка. Пафасныя словы. Выступленні тых жа асобаў у той жа чарзе. Нават кветкі быццам тыя ж. Але ў любога правіла ёсць выключэнне. Сёлета “М”ы сваімі вачыма пабачылі адно з іх. “Мінскі гарадскі педагагічны каледж” сустрэў сваіх навучэнцаў чымсьці новым. Новымі сценамі, інтэр’ерамі і месцам на карце. Калі паглядзець пад пэўным вуглом, то зусім не сустрэў. Бо першакурснікі накіраваліся на свой першы ўрок у Акадэмію навук, а будучыя выпускнікі – у “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”. Зараз некалькі слоў пра тое, чаго яны хацелі і што атрымалі.

Першы ўрок для навучэнцаў 3-4 курсаў меў назву “Педагог 21-га стагоддзя – педагог будучыні”. Ідэя ў тым, каб будучыя спецыялісты яшчэ раз пачулі, куды яны ідуць. Пабачылі ролікі пра адукацыю і педагагічныя аб’яднанні ў Мінску, крыху гумарыстычны фрагмент, пра тое, што патрэбна педагогу (навучэнка даставала матэрыяльныя рэчы з сумкі і спрабавала расказаць, якія важныя навыкі яны сімвалізуюць). Але самым важным аказаліся выступленні прадстаўнікоў інстытута развіцця адукацыі. Яны расказалі пра магчымасць і жаданне прыняць выпускнікоў педагагічнага каледжа ў сваю ўстанову. Прапанавалі некалькі варыянтаў, а пасля нават правялі невялічкую экскурсію.

Чаму першы ўрок для першакурснікаў прайшоў у Акадэміі Навук? Усё проста. 2017 год аб’яўлены ў Беларусі годам навукі. Тэма першага ўрока гучала так: “Навуковая творчасць моладзі сёння”. І па сутнасці, урок адпавядаў тэме; зразумела, з ухілам на педагогіку і прафесію настаўніка/выкладчыка. Зноў выступалі людзі з імёнамі, зноў гучалі словы пра натуральнасць выбранай працы, пра неабходнасць пастаяннай пераемнасць (з даволі нядрэннымі прыкладамі), пра патрыятызм. Стартуючым навучэнцам за 45 хвілін растлумачылі, што яны не проста будуць выхоўваць і вучыць дзяцей – яны будуць выхоўваць і вучыць грамадзян Рэспублікі Беларусь, і гэты першы ўрок павінны пранесці праз усё жыццё.

Хто ведае, у што згуляюць з сённяшнямі навучэнцамі педагагічнага каледжа звычайная чалавечая памяць і звычайны непрадказальны лёс. Але падаецца, усё будзе добра, бо акцэнты зроблены і расстаўлены правільна, бо гэты Дзень ведаў вылучаны сярод іншых і сапраўды прынёс веды. А веды – гэта вельмі карысны рэсурс.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Перадабортнае кансультаванне — гэта перш за ўсё клопат пра жанчыну

Перадабортнае кансультаванне — гэта перш за ўсё клопат пра жанчыну

У ліпені ў Мінску ў трох паліклініках — 10-й, 23-й і 37-й — былі адкрыты кабінеты «За жыццё», дзе праводзяць перадабортнае кансультаванне.

Грамадства

Наколькі складана ў нашай краіне стаць кандыдатам і доктарам навук?

Наколькі складана ў нашай краіне стаць кандыдатам і доктарам навук?

Ці лічыце вы мэтазгодным устанаўленне адзіных патрабаванняў да саіскальнікаў вучоных ступеняў па колькасці апублікаваных навуковых работ незалежна ад галіны навукі?

Культура

«Не выбірай жонку ў агародзе, а шукай у карагодзе»

«Не выбірай жонку ў агародзе, а шукай у карагодзе»

Фалькларыст і этнахарэограф Сяргей Выскварка ведае, што кажа. 

Грамадства

Ці ўсім быць вундэркіндамі?

Ці ўсім быць вундэркіндамі?

Сучасныя малыя ведаюць алфавіт, але не ўмеюць гуляць.