24 Люты, субота

Вы тут

Еўрагульні ў Мінску не саступяць найбуйнейшым спартыўным форумам


Янез Качыянчыч, выконваючы абавязкі прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў:


Фота: sondakika.com

— Павінен сказаць, што, прыняўшы рашэнне аб правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску, мы зрабілі выдатны выбар. Не толькі таму, што Беларусь паспяхова выступіла ў Баку ў 2015 годзе, дзе заваявала больш за 40 узнагарод, але і таму, што ваша краіна таксама мае добрую спартыўную інфраструктуру, у чым члены ЕАК ужо паспелі не раз пераканацца. Акрамя таго, беларусы моцныя сваімі спартыўнымі традыцыямі, у Мінску ведаюць і ўмеюць арганізоўваць буйныя падзеі. У 2014 годзе тут адбыўся чэмпіянат свету па хакеі, і гэты экзамен вы вытрымалі на выдатна.

Еўрапейскія гульні ў Мінску, я ў гэтым упэўнены, па маштабе і арганізацыі не саступяць найбуйнейшым сусветным спартыўным форумам. На Алімпіядах, напрыклад, большую
частку медалёў заваёўваюць менавіта атлеты з Еўропы. І ў 2019 годзе ў сталіцу Беларусі прыедуць многія вядучыя спартсмены, бо ў асобных відах спорту будзе праходзіць кваліфікацыя да ХХХІІ летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа.

Я таксама спадзяюся, што па ліку краін, куды будзе весціся тэлетрансляцыя Еўрагульняў—2019, Беларусь не саступіць Азербайджану. У 2015 годзе спаборніцтвы з Баку трансліраваліся ў 145 краінах. Не ўзнікла і сур'ёзных пытанняў пры рабоце над кантрактам па правядзенні ІІ Еўрагульняў з беларускім бокам, які днямі быў падпісаны ў НАК. Усе зацікаўленыя асобы ведалі ўмовы, на якіх Мінск прыме Еўрагульні, і сёлета толькі адпрацоўваліся дэталі.

Нагадаем, што права правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе Беларусь атрымала на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі ЕАК, якое адбылося ў кастрычніку 2016-га ў Мінску. Падчас правядзення Еўрагульняў чакаецца прыбыццё ў беларускую сталіцу і ўдзел у спартыўных і іншых мерапрыемствах больш чым 4 тысяч спартсменаў.

Спаборніцтвы пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту: у бадмінтоне, боксе, веласіпедным спорце, веславанні на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкай атлетыцы, стральбе з лука, кулявой і стэндавай стральбе, настольным тэнісе. Плануецца разыграць ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.