23 Ліпень, панядзелак

Вы тут

Вікторыя Азаранка ў судзе змагаецца за сына


Тэнісістка трапіла ў няпростую жыццёвую сітуацыю. Год таму спартсменка абвясціла, што чакае дзіця, а яго бацькам з'яўляецца Білі Маккіг, адносіны з якім афіцыйна былі не зарэгістраваныя. У ліпені 2017-га пара распалася, Маккіг з'ехаў у Беверлі-Хілз і падаў у суд, дзе заявіў, што занепакоены выкраданнем дзіцяці. Суд пастанавіў, што Леа-Аляксандр павінен быць вернуты ў Лос-Анджэлес і на час разгляду справы аб апякунстве не можа пакідаць горад.


Разам з мясцовымі юрыстамі, якія прадстаўляюць тэнісістку, Вікторыя звярнулася да ізраільскага адваката Зіва Вальнэра, аднаго з найлепшых спецыялістаў у галіне сямейнага права. Мяркуецца, што суд будзе доўжыцца мінімум да кастрычніка. А гэта азначае, што Азаранка будзе вымушана прапусціць US Ореn (які стартуе 28 жніўня) ці адмовіцца ад зносін з сынам на час турніру.

Адвакат тэнісісткі паведаміў, што Азаранка прапанавала аплаціць Білі Маккігу праезд і пражыванне падчас US Ореn, але суддзя адказаў адмовай. Акрамя таго, суд у Лос-Анджэлесе не збіраецца перадаваць гэтую справу на разгляд у Беларусь, на што разлічвала Вікторыя. Адзначым, што з Беларусі паступіла заяўка на апякунства над Леа, якая была сапраўднай, бо бацькі дзіцяці маюць грамадзянства краіны, але з невядомых прычын суддзя адмовіўся перадаваць справу ў беларускі суд.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Як гродзенская прыгажуня стала чэмпіёнкай свету.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Сустрэча з каралевай, пад нумарам адзін і правіла ды выключэнне.

Грамадства

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Турызм — гэта перш за ўсё матывацыя, жаданне наведаць краіну, убачыць яе адметнасці, адпачыць у пэўным месцы.