21 Кастрычнік, субота

Вы тут

На Міжнароднай алімпіядзе па геаграфіі беларусы заваявалі 4 медалі


Серыю паспяховых выступленняў на міжнародных алімпіядах па вучэбных прадметах працягнулі беларускія навучэнцы на 14-й міжнароднай алімпіядзе па геаграфіі, якая праходзіла ў  Бялградзе. Канкурэнцыю нашай зборнай склалі 160 школьнікаў з 41 краіны свету.


mir-talanta.ru

Удзельнікі спаборніцтваў павінны былі прадэманстраваць не толькі добрае веданне  прадмета, але таксама і свабоднае валоданне англійскай мовай, якая была афіцыйнай мовай алімпіяды. Юныя географы спаборнічалі ў трох дысцыплінах: здавалі пісьмовы тэст, мультымедыйны тэст і праводзілі палявое назіранне.

Па выніках ўсіх выпрабаванняў выхаванец магілёўскай гімназіі №3 Павел Стульнікаў заваяваў залаты медаль, а Іван Наркевіч (гімназія №61 г.Мінска), Ягор Гафараў (гімназія №1 г. Віцебска) і Антон Засімук  (гімназія №1 г.Брэста) былі ўдастоены бронзавых медалёў. Гэты поспех стаў працягам пераможнага выступлення нашых школьнікаў на Балтыйскай алімпіядзе па геаграфіі (BalticiGeo) у Літве, дзе яны заваявалі дзве сярэбраныя і бронзавую ўзнагароду.

Беларускую зборную рыхтавалі да міжнародных спаборніцтваў Генадзь Озем, загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці геаграфічнага факультэта БДУ, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, і Людміла Факеева, дацэнт кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат геаграфічных навук.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.