22 Кастрычнік, нядзеля

Вы тут

З кастрычніка скарачаецца тэрмін прадастаўлення звестак пра іншаземцаў


З 1 кастрычніка гасцініцы, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, суб'екты аграэкатурызму, а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі па здачы ў наём і паднаём жылых памяшканняў, павінны паведамляць у органы ўнутраных спраў пра іншаземцаў, што засяліліся да іх, на працягу трох гадзін, паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных спраў.


Фота: otpusk.by

Гэта прадпісваецца змяненнямі, унесенымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2016 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях вымушанай міграцыі”.

Прадастаўленне звестак будзе ажыццяўляцца пры дапамозе аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы “Гасцініцы”, адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы і шляхам дастаўкі нарачным.

У цяперашні час інфармацыя аб замежных грамадзянах, якія часова знаходзяцца ў краіне, перадаецца ў органы ўнутраных спраў на працягу сутак пасля прадастаўлення замежным гасцям памяшканняў для пражывання.

“Варта памятаць, што калi патрэбныя звесткі не паведамленыя праваахоўнікам ва ўстаноўленыя тэрміны або інфармацыя заведама непраўдзівая, у адпаведнасці з арт. 23.16 КаАП гэта цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 20 базавых велічынь”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.