Вы тут

Як дударыкі на вяселлі


Многія тэлевізійныя праграмы разам са сваімі стваральнікамі летам адпачываюць. Тэлевізійны варыянт тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску» — таксама. Таму да верасня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» будуць ісці паўторы папулярнай праграмы. Але ж стваральнікі паклапаціліся пра тых, хто не збіраецца прыпыняцца ў вывучэнні беларускай мовы і падрыхтавалі арыгінальныя версіі друкаваных выпускаў.


Фота: dzerginsk.by

Ці ведалі вы, што:

І дуды вобземлю. Што мы можам параіць чалавеку, калі ён ніяк не можа прыняць пэўнага рашэння, доўга вагаецца альбо марудна цягне справу да завяршэння? У такім выпадку можна сказаць: «Дык зрабі ж урэшце так ці гэтак — і дуды вобземлю!» Вельмі энергетычны выраз, насамрэч заахвочвае як мага хутчэй завяршыць справу. Гэты выраз мае і сінонімы, не менш сакавітыя: ужо й па клёцках, дый годзе.

Адкуль жа пайшоў такі вобразны выраз, адпаведны, скажам, рускаму «и дело с концом», украінскаму «та й по всьому»? Відаць, да яго ўзнікнення прычыніўся старадаўні звычай, калі дудары, адыграўшы, прыкладам, на вяселлі, кідалі дуды вобземлю на ўдалае завяршэнне вялікае справы.

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Пра выступленне баскетбольнай і валейбольнай зборных краіны на буйных міжнародных турнірах.

Грамадства

«Пяцёрка» ці «дзясятка»?

«Пяцёрка» ці «дзясятка»?

Што думаюць наконт агучанай прапановы самі педагогі?

Культура

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

«...бярэш чалавека і яго лёс, а потым у касцюме едзеш на фестываль».