Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Гэты тыдзень можа стацца спрыяльным часам для перагляду сістэмы каштоўнасцяў, а таксама для праверкі тэорыі практыкай. Падзеі наступных дзён яшчэ адгукнуцца праз нейкі час. У чацвер магчымыя пралікі на рабоце, звязаныя не з вашай некампетэнтнасцю, а са стомленасцю. У суботу ў планах могуць адбыцца істотныя змены. Для вырашэння назапашаных праблем спатрэбіцца стараннасць і доўгая карпатлівая праца, не сячыце з пляча.


ЦЯЛЕЦ. Надыходзіць спрыяльны час для пазітыўных змен у асабістым жыцці. Вам пашанцуе, але трэба праявіць ініцыятыву, напорыстасць і рашучасць. Матэрыяльнае становішча пачынае стабілізавацца, і вы дазволіце сабе прайсціся па крамах і выдаткаваць грошы на забавы, але не будзьце залішне марнатраўныя. У выхадныя дні можаце трапіць пад уплыў рэкламы хатняй утульнасці — зоймецеся добраўпарадкаваннем уласнага дома.


БЛІЗНЯТЫ. Стаўцеся да ўсяго прасцей і спакайней, не бярыце на сябе рашэнне ўсіх задач, якія так ці інакш перад вамі ўзнікаюць. Не пераставайце марыць. Вашы надзеі апраўдаюцца ў той момант, калі вы ўжо стоміцеся спадзявацца на цуд. У аўторак плануйце свае дзеянні да дробязяў, гэта дапаможа пазбегнуць непажаданых сітуацый. У канцы тыдня будзе шанц здзейсніць прарыў у кар'еры, але спачатку вызначцеся з прыярытэтамі.


РАК. Надыходзіць спрыяльны тыдзень для творчасці і вынаходак. Праўда, вам неабходна аб'ектыўна ацаніць уласныя здольнасці і магчымасці, а яшчэ важней — улічваць назапашаную стомленасць. У панядзелак пажадана нічога новага не распачынаць. У аўторак лепш не ўступаць у эмацыянальную дыскусію з начальствам, затое серада прынясе пазітыўныя падзеі і ўзнёслы настрой, магчымы нечаканы паварот падзей, які адкрывае для вас новыя перспектывы і магчымасці. Пажадана правесці выхадныя з дзецьмі або бацькамі на дачы.


ЛЕЎ. Давядзецца звярнуцца па дапамогу да сяброў, і сумеснымі намаганнямі вам удасца ўвасобіць у жыццё самыя смелыя задумы. Адносіны з партнёрамі ў аўторак пагражаюць ускладніцца, прычым прычынай можа стаць любая дробязь, старайцеся не сварыцца. У сераду лепш спакойна займацца сваімі справамі, пакіньце ўсё астатняе на волю выпадку. Чацвер падыходзіць для заняткаў перспектыўным планаваннем. Да канца тыдня знікнуць шматлікія праблемы, якія не давалі спакою вам у мінулым.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні не варта ператварацца ў пустэльніка, не саромейцеся выходзіць у людзі, тым больш, што варта часцей бываць на важных дзелавых нарадах і творчых сустрэчах. У аўторак не пярэчце сваім інтуітыўным жаданням. Пачынаючы з серады падвысіцца верагоднасць спазненняў, давядзецца нават перагледзець час выхаду з дому. У чацвер не варта адстойваць свае пазіцыі па дробязях, можаце прапусціць штосьці больш істотнае. У нядзелю вашы эмоцыі могуць выплюхнуцца цераз край і знерваваць блізкіх людзей. Трымайце сябе ў руках.


ШАЛІ. Увесь тыдзень давядзецца балансаваць паміж шматлікімі справамі і падзеямі. Важна пры гэтым не страціць свой аўтарытэт. Паспрабуйце падключыць таемныя рэзервы — вы самі ведаеце, якія. У панядзелак заручыцеся падтрымкай калег, інакш сутыкняцеся з перагрузкамі на рабоце. У чацвер і ў пятніцу добра было б знайсці час схадзіць у спартзалу або пасядзець у кафэ з сябрамі. У выхадныя дні паспрабуйце добра адпачыць, каб да пачатку новага тыдня набрацца сіл для новых здзяйсненняў і перамог.


СКАРПІЁН. Вельмі важным будзе ўменне наладжваць кантакты і ўзаемаадносіны з людзьмі, выявіце сваю прывабнасць і пачуццё гумару, і поспех гарантаваны. У панядзелак і аўторак спорт або кантрасны душ дапамогуць рана прачнуцца і адчуць прыліў сіл. У сераду і чацвер могуць паступіць прапановы, звязаныя з дадатковым заробкам, пастаўцеся да іх сур'ёзна. У выхадныя дні зносіны з блізкімі людзьмі дадуць вам зарад станоўчай энергіі.


СТРАЛЕЦ. Паспрабуйце прыцішыць свае амбіцыі. На гэтым тыдні будзеце занадта эмацыянальныя і нястрыманыя, каб іх хтосьці ўспрыняў сур'ёзна. У той жа час у вас з'явіцца шанц згуртаваць вакол сябе сяброў і аднадумцаў. Вам неабходна адэкватна ацаніць становішча і знайсці канструктыўныя метады, каб падняцца па кар'ернай лесвіцы. У сярэдзіне тыдня захочацца пазбавіцца ад усяго аджылага і пачаць жыццё наноў — усё ў вашых руках. Сітуацыя можа абвастрыць вашы роднасныя пачуцці, і вы пранікнецеся падзякай да блізкіх людзей.


КАЗЯРОГ. Тыдзень нялёгкі, хоць ніякіх асаблівых непрыемнасцяў ён і не абяцае. Істотна падвысіцца назіральнасць, што зробіць вас у гэты перыяд выдатным псіхолагам. У аўторак і сераду можна чакаць шмат зносін, знаёмстваў, важных сустрэч і перапіскі. У чацвер будзьце пільныя, бо магчымыя спакусы і ілюзіі, знізьце на рабоце нагрузку да разумнага мінімуму, па магчымасці адпачніце ўвечары на свежым паветры. У пятніцу заняпад сіл і сумны настрой застануцца ззаду.


ВАДАЛЕЙ. На гэтым тыдні начальства будзе настроена да вас добразычліва, варта скарыстацца гэтым момантам для прыцягнення ўвагі да сваёй персоны. Магчыма, вам прапануюць новую, вельмі перспектыўную работу. У сярэдзіне тыдня верагодныя сваркі і дробныя непрыемнасці ў сям'і. У пятніцу пастарайцеся займацца толькі тым, што вам сапраўды цікава, гэты дзень спрыяльны для творчасці. Праявіце клопат пра блізкіх людзей, па магчымасці займіцеся ўмацаваннем здароўя. У выхадныя едзьце за горад.


РЫБЫ. Час завяршаць назапашаныя справы, падводзіць вынікі і аддаваць даўгі. Калі вы аддаяце перавагу актыўнаму адпачынку, гэта безумоўна пойдзе на карысць здароўю. А падарожжа па гарачай экзатычнай краіне можа падарыць незабыўныя ўражанні і, у дадатак, яркі курортны раман. Тым жа, у каго цяпер звычайны працоўны тыдзень, важна захоўваць душэўную раўнавагу і не раздражняцца, псуючы нервы сабе і іншым. Субота цудоўна падыходзіць для пачатку рамонту і паездак за горад. Шкада толькі, што сумясціць і тое, і другое пад сілу толькі дачнікам.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Пра выступленне баскетбольнай і валейбольнай зборных краіны на буйных міжнародных турнірах.

Грамадства

«Пяцёрка» ці «дзясятка»?

«Пяцёрка» ці «дзясятка»?

Што думаюць наконт агучанай прапановы самі педагогі?

Культура

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

«...бярэш чалавека і яго лёс, а потым у касцюме едзеш на фестываль».