21 Кастрычнік, субота

Вы тут

Айчынныя аграрыі намалацілі больш за 3 мільёны тон збожжа


Такая лічба з'явілася ў зводцы аператыўнай інфармацыі на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Па стане на 9 жніўня, усяго ў Беларусі было намалочана 3,175 мільёна тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці ў 35,6 ц/га.


Лідарам па намалоце з'яўляецца Брэсцкая вобласць — яе работнікі дасягнулі паказчыка ў 880,6 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці ў 37,1 ц/га. Следам ідзе Мінская вобласць, аграрыі якой намалацілі 681,7 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці ў 37,2 ц/га. Трэцяе месца сярод беларускіх рэгіёнаў займае Гомельшчына — тут сабралі 572,4 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці ў 28,9 ц/га.

Работнікі Гродзенскай вобласці па стане на ўчарашні дзень намалацілі 539,3 тысячы тон збожжа пры самай высокай ураджайнасці ў краіне ў 44,3 ц/га, тады як у Магілёўскай вобласці паказчыкі складаюць 341,8 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці ў 34,4 ц/га. Апошнім рэгіёнам, які ўключыўся ў жніво, стала Віцебская вобласць, аграрыі якой убралі 159,3 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці ў 31,4 ц/га.

Што да збожжавых і зернебабовых, то яны сабраны з 891 тысячы гектараў, што складае 41% ад усёй уборачнай плошчы. Па гэтым паказчыку таксама лідзіруе Брэсцкая вобласць, дзе аграрыі ўжо прыбралі 71,1% плошчаў. Следам ідзе Гомельская вобласць, работнікі якой апрацавалі ўжо 55,9% плошчаў. Трэцяе месца займае Гродзенская вобласць з паказчыкам у 38,1%.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Паказчыкі — на вышыні!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.