22 Кастрычнік, нядзеля

Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са 100-годдзем «Звязды»


Па­ва­жа­ныя сяб­ры!


Він­шую вас са 100-га­до­вым юбі­ле­ем вы­ха­ду ў свет пер­ша­га ну­ма­ра га­зе­ты «Звяз­да».

За­сна­ва­ная ў ня­прос­ты час уз­ру­шэн­няў і пе­ра­мен у жніў­ні 1917 го­да, «Звяз­да» ста­ла са­праўд­ным ле­та­пі­сам жыц­ця бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства. Яе гіс­то­рыя не­па­рыў­на звя­за­на з гіс­то­рыяй Бе­ла­ру­сі і на­ша­га на­ро­да. Праз га­зе­ту род­ная мо­ва да­хо­дзіць да кож­на­га сэр­ца.

«Звяз­да» не пе­ра­ста­ва­ла вы­да­вац­ца на­ват пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Га­зе­ту вы­пус­ка­лі ў мін­скім пад­пол­лі, пас­ля — на пар­ты­зан­скім вост­ра­ве Зыс­лаў. Дру­ка­ва­нае сло­ва за­клі­ка­ла лю­дзей да ба­раць­бы з за­хоп­ні­ка­мі, на­да­ва­ла ўпэў­не­нас­ць і сі­лы. Не­здар­ма пас­ля вай­ны «Звяз­дзе» пры­свя­ці­лі ча­ты­ры пом­ні­кі — уні­каль­ны вы­па­дак, які яск­ра­ва свед­чыць пра знач­насць га­зе­ты для бе­ла­ру­саў.

Ша­ну­ю­чы тра­ды­цыі аб'­ек­тыў­нас­ці і ўзва­жа­нас­ці ў па­да­чы ін­фар­ма­цыі, ува­гі да прос­та­га ча­ла­ве­ка, якія бы­лі за­кла­дзе­ны не ад­ным па­ка­лен­нем жур­на­ліс­таў, пе­ры­я­дыч­нае вы­дан­не за­ста­ец­ца для свай­го чы­та­ча кам­пе­тэнт­най кры­ні­цай ін­фар­ма­цыі і спа­гад­лі­вым су­раз­моў­цам.

Жа­даю ка­лек­ты­ву рэ­дак­цыі зда­роўя, на­тхнен­ня, плё­ну ў пра­цы дзе­ля роск­ві­ту на­шай род­най Бе­ла­ру­сі.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь 
Аляк­сандр Лукашэнка.

9 жніўня 2017 года.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.