Вы тут

ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў на бюджэтныя месцы


Дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі завяршаюць сёння прыём дакументаў на бюджэтныя месцы на вочную (дзённую, вячэрнюю) або завочную, у тым ліку дыстанцыйную, формы навучання.


У апошні дзень усе прыёмныя камісіі будуць працаваць у штатным рэжыме. У 18.00 камісія спыніць выдачу дакументаў абітурыентам з мэтай іх падачы на іншую спецыяльнасць, пры гэтым прыме дакументы ад усіх абітурыентаў, якія знаходзяцца ў будынку ВНУ пасля спынення допуску. Абітурыенты, якія падаюць дакументы ў апошнія дні, папярэдне адсачыўшы конкурсы і прахадныя балы, павінны звярнуць увагу на тое, што прахадны бал на асобныя спецыяльнасці ў апошні дзень можа павялічвацца. Пры гэтым практычна ўсе абітурыенты, у якіх з самага пачатку высокія балы, ужо выбралі, куды яны будуць паступаць. 

З 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя іспыты, праводзімыя непасрэдна ва ўстановах адукацыі (па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на скарочаны тэрмін на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі). Усе ўступныя іспыты арганізаваны толькі ў адну сесію, як для тых, хто паступае за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове. Таму абітурыенты, якія здаюць унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ, незалежна ад таго, паступаюць яны на бюджэт або на платнае аддзяленне, таксама падаюць дакументы да 17 ліпеня.

Залічэнне на бюджэт завершыцца 28 ліпеня (у сілавыя ВНУ - 24 ліпеня, у творчыя - 28 ліпеня).

Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы дадатковага набору на дзённую і завочную формы навучання ў большасці ВНУ пройдзе з 26 ліпеня па 1 жніўня. Інфармацыя аб наяўнасці вакантных месц дадатковага набору будзе размешчана на сайтах ВНУ з 25 па 29 ліпеня.

Прыём дакументаў на навучанне на ўмовах аплаты на вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай, формах у дзяржаўных і прыватных ВНУ для абітурыентаў, якія не здаюць унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ, праводзіцца з 12 ліпеня па 4 жніўня (у сілавыя ВНУ - 12-31 ліпеня, у творчыя - з 12 ліпеня па 2 жніўня). Завершыцца прыёмная кампанія ў ВНУ 6 жніўня - апошні дзень залічэння на платнай аснове.

Падрабязная інфармацыя аб уступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі Беларусі прадстаўлена на партале Міністэрства адуацыі, а таксама на сайтах устаноў адукацыі.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Як у Саудаўскай Аравіі змагаюцца з карупцыяй?

Як у Саудаўскай Аравіі змагаюцца з карупцыяй?

Афіцыйныя крыніцы пакуль устрымліваюцца ад падрабязных каментарыяў.

Грамадства

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Як у нашай краіне вырашаецца праблема з утварэннем і ўтылізацыяй адходаў.

Грамадства

Колькі прадуктаў і адзення нам неабходна для нармальнага жыцця?

Колькі прадуктаў і адзення нам неабходна для нармальнага жыцця?

Колькі малака і яек беларус ужывае за месяц? 

Грамадства

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў

29—30 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстава-форум «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» (ІTE-2017).