Вы тут

Лукашэнка: У сучасных умовах шматкроць павышаецца роля дыпламатыі


У сучасных умовах крызісу міжнародных адносін шматкроць павышаецца роля дыпламатыі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ.


"У сучасных умовах крызісу міжнародных адносін шматкроць павышаецца роля дыпламатыі. Менавіта дыпламаты павінны прадэманстраваць свае ўменні, каб, вобразна кажучы, не даць ні найменшай магчымасці звяртацца да сілавога вырашэння спрэчных пытанняў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, задача дыпламатыі - стварыць перадумовы для збліжэння пазіцый усіх зацікаўленых бакоў і выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў. "Толькі на аснове кансалідацыі намаганняў можна сапраўды эфектыўна супрацьстаяць агульнасусветным выклікам і пагрозам. Таму прыярытэтам старшынства Беларусі ў АДКБ вызначана якаснае ўзмацненне ўплыву нашай Арганізацыі на міжнароднай арэне", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што за час існавання АДКБ створана шматфункцыянальная структура, якая мае дзейсны інструментар эфектыўнага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам. "Аднак спыняцца на дасягнутым нельга. Сітуацыя ў свеце трывожная, таму неабходна надаваць самую пільную ўвагу пытанням бяспекі нашых дзяржаў. Пры гэтым не толькі з ваеннага пункту гледжання, але і з палітычнага", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што назіраецца пашырэнне геаграфіі і сфер сутыкненняў інтарэсаў як асобных краін, так і цэлых кааліцый, саслабляюцца агульнапрызнаныя інструменты падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. "Як следства - множацца спробы парушэння балансу сіл", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт сказаў, што нядаўна сустракаўся з міністрамі абароны і сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ: "Мы дэталёва абмеркавалі і намецілі напрамкі, на якіх важна сёння акцэнтаваць увагу з пункту гледжання ўмацавання ваеннага складніка Арганізацыі, кансалідацыі сілавых мер у сферы процідзеяння найвастрэйшым выклікам сучаснасці, сярод якіх тэрарызм, наркатрафік, нелегальная міграцыя, гандаль людзьмі, кіберзлачыннасць".

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

І хто будзе працаваць на Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Грамадства

Моцныя духам

Моцныя духам

Апошнія дні адзін з рэдактараў падпольнай «Звязды» правёў у фашысцкім засценку побач са сваімі паплечнікамі.

Грамадства

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ёсць ў Глыбоцкім раёне, недалёка ад вёскі Запруддзе, высокая гара, якую мясцовыя жыхары называюць Карпацкай. 

Грамадства

Каля 30% грыбоў з леташніх рынкаў ужываць у ежу было нельга

Каля 30% грыбоў з леташніх рынкаў ужываць у ежу было нельга

Будзьце пільныя ў дачыненні да таго, што і як ясце, іначай проста не пазбегнуць непрыемнасцяў.