Вы тут

У ВНУ працягваецца прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання


Да 17 ліпеня ў беларускіх ВНУ працягваецца прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання. А тым часам Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў агучыў папярэднія вынікі асноўнага і рэзервовага этапаў ЦТ.


Сёлета ў цэнтралізаваным тэсціраванні прынялі ўдзел 90 125 абітурыентаў. Абсалютныя вынікі (100 балаў) прадэманстравалі 303 удзельнікі ў 314 выпадках. 100 балаў па двух вучэбных прадметах атрымалі 11 абітурыентаў, а 292 — па адным.

На ЦТ па рускай мове зарэгістравана 66 стабальных вынікаў, а па беларускай — 35. Улічваючы, што беларускую мову здавала ўтрая менш абітурыентаў, справіліся з тэстам па роднай мове яны зусім нядрэнна.

На ЦТ па матэматыцы 100-бальныя сертыфікаты атрымалі 69 абітурыентаў, а здавала яе каля 50 тысяч чалавек, па фізіцы — 15, хіміі — 25, грамадазнаўстве — 16, замежных мовах — 49, біялогіі — 18, гісторыі Беларусі — 19, геаграфіі — 1, сусветнай гісторыі найноўшага часу — 1.

У ліку абітурыентаў, якія атрымалі 100-бальныя сертыфікаты, 250 выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі бягучага года: сярод іх 100 выпускнікоў гімназій, 65 — ліцэяў, 85 скончылі звычайную сярэднюю школу, 1 выпускнік установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама 51 выпускнік устаноў адукацыі мінулых гадоў і 1 абітурыент, які скончыў установу адукацыі ў гэтым годзе за межамі Беларусі.

Найбольшай колькасцю стабальных вынікаў могуць пахваліцца выпускнікі ўстаноў адукацыі Мінска (82) і раённых цэнтраў (87). Таксама па адным стабальным сертыфікаце атрымалі і 9 выпускнікоў устаноў адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Як бачна, тэсты з'яўляюцца цалкам даступнымі для выканання, незалежна ад тыпу ўстановы адукацыі і месца яе размяшчэння. Сярод уладальнікаў максімальнага выніку ёсць як выпускнікі элітарнага Ліцэя БДУ, так і выпускнікі самых звычайных сярэдніх школ. Прычым выпускнікі сельскіх школ не саступаюць гараджанам па ўдзельнай вазе абсалютных вынікаў на ЦТ (улічваючы нешматлікасць вяскоўцаў у агульным патоку абітурыентаў).

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: «Геаграфія» стабальнікаў: ад Ліцэя БДУ да сельскай школы

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Як у Саудаўскай Аравіі змагаюцца з карупцыяй?

Як у Саудаўскай Аравіі змагаюцца з карупцыяй?

Афіцыйныя крыніцы пакуль устрымліваюцца ад падрабязных каментарыяў.

Грамадства

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Як у нашай краіне вырашаецца праблема з утварэннем і ўтылізацыяй адходаў.

Грамадства

Колькі прадуктаў і адзення нам неабходна для нармальнага жыцця?

Колькі прадуктаў і адзення нам неабходна для нармальнага жыцця?

Колькі малака і яек беларус ужывае за месяц? 

Грамадства

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў

29—30 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстава-форум «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» (ІTE-2017).