Вы тут

Маладзёжны прафсаюзны форум прайшоў у Мінску


Удзельнікі міжнароднага маладзёжнага прафсаюзнага форуму «ТЕМП-2017. Трудом Едина Молодежь Профсоюзов»,  які нядаўна завяршыўся ў Мінску, сустрэліся ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі з віцэ-спікерам Баляславам Пірштуком. Маладыя людзі азнаёміліся з тым, як працуюць беларускія заканадаўцы, а таксама змаглі задаць свае пытанні.


У працэсе форуму ўдзельнікі з розных краін абмяняліся вопытам па працаўладкаванні моладзі. Начальніка галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеба Лапіцкага зацікавіла практыка яго прыбалтыйскіх калег. «Латвія, Літва, Эстонія — тыя краіны, якія вельмі добра падтрымліваюць сваіх маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы. Калі мы пачынаем абменьвацца вопытам і інавацыямі, то нашы суседзі таксама бяруць сабе на ўзбраенне нашы напрацоўкі па настаўніцтве. Я маю на ўвазе тое, што калі чалавек прыходзіць на першае працоўнае месца, да яго варта прымацоўваць настаўніка. Мы лічым, што гэта эфектыўная практыка», — расказаў Глеб Лапіцкі.

Таксама ён адзначыў, што асаблівае стаўленне беларускіх прафсаюзаў склалася да расійскіх калег. «Мы вельмі цесна супрацоўнічаем і ў міжнароднай арганізацыі працы, пастаянна падтрымліваем адно аднаго на ўсіх міжнародных пляцоўках. Плануецца, што вынікам нашага форуму стане рэзалюцыя, якую мы накіруем у камісію Міжнароднай арганізацыі працы ў Жэневе. Акрамя таго, мы спадзяёмся, што ў 2018-м усе прафцэнтры, якія прыязджалі ў Мінск, прывязуць з сабой у Жэневу на міжнародную арэну моладзь, для якой мы будзем прасіць спецыяльную пляцоўку. Там збярэцца больш за 180 краін», — расказаў Глеб Лапіцкі.

Прадстаўнік прафсаюзаў Індыі Раяпанені Харэ Крышна лічыць, што на гэтым форуме ва ўсіх удзельнікаў ёсць магчымасць дзяліцца ідэямі па многіх пытаннях. «Я хачу данесці гэтыя ідэі прадстаўнікам прафсаюзаў і прадстаўнікам працоўнага класа Індыі. У нашай краіне мы сутыкаемся з мноствам праблем у плане працаўладкавання моладзі. Тут мы вучымся іх вырашаць», — падзяліўся прадстаўнік Індыі.

Міжнародны прафсаюзны адукацыйны форум праводзіцца айчыннай Федэрацыяй прафсаюзаў у Мінску з 2015 года. Пачынаўся ён з удзелу 8 краін, а ў 2017 годзе на форум з'ехалася прафсаюзная моладзь ужо з 14 дзяржаў: В'етнама, Ізраіля, Індыі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Эстоніі і Беларусі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.