Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У панядзелак не ідзіце супраць натоўпу ў маральным плане або ў самым што ні на ёсць прамым сэнсе — апынуўшыся ў шматлюдным месцы, не ідзіце супраць патоку людзей. У сераду вашы ідэі будуць залішне арыгінальныя. Не спяшайцеся ўвасабляць іх у жыццё. Будзьце абачлівыя ў зносінах. На дарозе ўлічвайце, што ў гэты дзень павышаная рызыка ДТЗ. Пачуццё свабоды і выдатны настрой падорыць вам пятніца. У нядзелю абвострыцца канфлікт паміж работай і домам, напрыклад, вы зразумееце, што работа адымае занадта шмат часу ад сям'і, а калі вы ў нядзелю працуеце, то на працы адбудзецца нешта важнае, што запатрабуе ад вас поўнай самааддачы.


ЦЯЛЕЦ. Шмат часу давядзецца ўдзяліць зносінам з блізкім акружэннем: раднёй, суседзямі, знаёмымі, якіх вы бачыце пастаянна. У панядзелак і аўторак варта заняцца сваёй знешнасцю. Ад чацвярга да суботы будзеце энергічна зарабляць ці не менш энергічна распускаць грошы, а калі ў вас рукі растуць адтуль, адкуль трэба, з галавой сыдзеце ў рукадзелле або нейкае рамесніцтва.

БЛІЗНЯТЫ. У панядзелак і аўторак будзеце загружаныя дробнымі справамі і абавязкамі. Вольнага часу застанецца няшмат. У сераду будуць нечаканыя навіны ці сустрэча. Павышаецца рызыка ДТЗ і праблем з электроннымі устройствамі. Ад чацвярга да суботы будзеце энергічна прыводзіць у парадак знешнасць. Гэта зручны час не толькі для пакупкі ўбораў і візіту ў цырульню, але і для наведвання стаматолага, выдалення радзімак і бародавак. Падзеі ў фінансавай сферы будуць актыўна развівацца ўвесь тыдзень.

РАК. Самаразвіццё, справы, у якіх вы вельмі зацікаўлены, і самастойнасць — вось кола вашых інтарэсаў на гэтым тыдні. Вы будзеце энергічна ісці да сваёй мэты, часам нават рассоўваючы локцямі навакольных. На гэтым шляху не выключаны сур'ёзны канфлікт з навакольнымі і разрыў утомных і бескарысных сувязяў. У панядзелак старайцеся не аказвацца ў натоўпе. У сераду і чацвер менш давярайце агульнапрынятым правілам і больш — інтуіцыі. Кантактуйце не з тымі, хто мае чыны і высокі статус у грамадстве, а з духоўна развітымі людзьмі.

ЛЕЎ. Давядзецца разбірацца з нейкімі загадкамі: можа, самі будзеце рабіць большую частку важных спраў употай ад навакольных, а можа, будзеце разгадваць чужыя таямніцы і выводзіць на чыстую ваду інтрыганаў і таемных ворагаў. Рэкамендуецца больш адпачываць, інакш з-за перанапружання рызыкуеце апынуцца ў бальніцы. Умераныя фізічныя нагрузкі, расслабляльны адпачынак для зняцця стрэсу ў аўторак, абавязковыя прагулкі на свежым паветры з чацвярга па суботу — і вам не прыйдзецца турбавацца пра здароўе.

ДЗЕВА. Вы будзеце вельмі шмат займацца групавымі справамі. У выніку паўстане пытанне, як сумясціць іх з асабістым жыццём і ўласнымі творчымі праектамі, ды і з планамі на адпачынак таксама. Хутчэй за ўсё, вы ахвяруеце асабістымі інтарэсамі дзеля інтарэсаў групы, сцяміўшы, што разам з аднадумцамі даможацеся большага. Не будуйце планаў на сераду — умяшаюцца абставіны, і вы будзеце занятыя не тым, што планавалі. Прыемныя зносіны і адпачынак чакаюць з чацвярга па суботу.

ШАЛІ. Калі вы працуеце, то галоўныя падзеі тыдня будуць развівацца на рабоце. Калі не працуеце ці займаеце нязначную пасаду, актыўнасць можа быць звязана са стасункамі з мясцовымі ўладамі і свецкімі мерапрыемствамі. Магчымы сямейны канфлікт на тэму таго, што вы ўдзяляеце шмат часу справам па-за домам. Вы можаце выявіць, што каштоўнасці, прынятыя ў вашай сям'і, тармозяць уласныя амбіцыі. Самы час адмовіцца ад іх на карысць жыццёвага поспеху.

СКАРПІЁН. На пачатку тыдня паклапаціцеся пра знешні выгляд. Самы час прадумаць свой стыль, каб рабіць на людзей тое ўражанне, якое вам хацелася б. Давядзецца мець зносіны з паважанымі, уплывовымі людзьмі і арганізацыямі — дзе на вас, на жаль, глядзяць зверху ўніз, але затое здольныя дапамагчы і даць патрэбную параду. Магчыма, вам трэба ўбачыць на свае вочы тое, што знаходзіцца далёка ад вас, і вы адправіцеся
ў падарожжа.

СТРАЛЕЦ. Тыдзень падыходзіць для лячэння, псіхалагічнай працы над сабой, а галоўнае, для таго, каб змяніць жыццё ў патрэбным кірунку. Вельмі важны дзень — пятніца: вы будзеце максімальна сабраныя
і здольныя на сур'ёзныя рашэнні. Аднак у гэты дзень павялічваецца рызыка сутыкнення з цяжкасцямі, асабліва ў легкадумных і інфантыльных прадстаўнікоў знака.

КАЗЯРОГ. Вельмі важнымі на гэтым тыдні будуць узаемаадносіны з іншымі людзьмі. Ад таго, як вы іх выбудоўваеце, залежыць і самаадчуванне, і асабістыя справы. Без ілюзій убачыце, як іншыя людзі або іх адсутнасць уплываюць на ваша жыццё. Абвострыцца канфлікт інтарэсаў. Зразумееце, што прыйшоў час падзяліць свае крэўныя інтарэсы і інтарэсы іншых людзей, ці, наадварот, адмовіцца ад эгаістычных планаў для таго, каб наладзіць кантакт з тым, хто вам патрэбны.

ВАДАЛЕЙ. Увесь тыдзень вы будзеце знаходзіцца ва ўладзе абставін. Вы чагосьці хацелі? Забудзьцеся пра гэта — будзеце займацца тым, што належыць. Давядзецца шмат працаваць і на рабоце, і дома, дапамагаць тым, перад кім у вас ёсць маральны абавязак, клапаціцца пра хатніх гадаванцаў і несці на сабе груз вялікіх і дробных клопатаў. Да гонару вашага, справіцеся вы з гэтым цудоўна і ў нядзелю вырашыце, што раздалі ўсе даўгі і пазбавіцеся ад часткі абавязкаў. Майце на ўвазе, калі ўвесь тыдзень вы працавалі на шкоду сабе і думалі, што нічога не павінны свайму арганізму, у нядзелю пагоршыцца самаадчуванне. Так што не забывайце пра адпачынак і аздараўленчыя мерапрыемствы сярод тыдня.

РЫБЫ. Вас чакаюць адпачынак, забаўляльныя мерапрыемствы, спатканні і творчая самарэалізацыя. Кожны дзень вы будзеце праводзіць шмат часу за гэтымі заняткамі. Калі вы творчы чалавек і з'яўляецеся членам нейкага гуртка ці суполкі, адчуеце, што інтарэсы калектыву і вашы асабістыя не супадаюць, і вам цесна ў тых рамках, у якія заганяе групавая праца. У нядзелю канфлікт абвострыцца, і вы спыніце адносіны з кімсьці з сяброў або выйдзеце са складу групы.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.