Вы тут

Падчас спартыўнага свята ў Мінску выбралі «Веламіс-2017»


Тытул «Веламіс-2017» і першы прыз атрымала Ганна Якуцік, выпускніца факультэта міжнародных адносін БДУ. Зараз Ганна працуе бізнес-аналітыкам у ІT-кампаніі.


Пераможца прызнаецца, што спецыяльна да конкурсу яна не рыхтавалася. Дзяўчына вырашыла паспрабаваць свае сілы, калі прыйшла да Палаца спорту, дзе сярод прафесійных гоншчыкаў разыгрываўся «Гран-пры Мінска».

Удзельніцы «Веламіс-2017» спаборнічалі ў розных конкурсах. Напрыклад, дзяўчаты павінны былі ўпрыгожыць свой веласіпед, праехаць на велатрэнажоры на сілу і хуткасць і, нават, прайсціся па чырвонай дарожцы перад журы.

Анастасія Більдзюг перамагла ў намінацыі «Міс веласпорт», а тытул «Міс велаграцыя» атрымала Станіслава Кміт.

Конкурс праходзіў у ходзе спаборніцтваў па веласіпедным спорце на шашы «Кубак Мінска» і «Гран-пры Мінска». Удзел прынялі 24 прафесійныя велакаманды з 14 краін. Заўзятары маглі назіраць за ўдзельнікамі на вялікім экране ГЗЦ Gаllеrіа Mіnsk.

Падчас маштабнага веласіпеднага свята была ўручана вялікая колькасць каштоўных прызоў, у тым ліку і веласіпеды.

Таксама ў фанатаў была магчымасць прыняць удзел у розных спаборніцтвах. У зонах фінішу былі размешчаны пляцоўкі са спартыўнымі трэнажорамі, зона фуд-кортаў і модных упрыгожанняў, спот для моладзі з фарбамі холі. На галоўнай сцэне выступілі вядомы грузінскі танцавальны ансамбль Lеlо і група NаvіBаnd.

Арганізатарам спартыўных спаборніцтваў «Кубак Мінска», «Гран-пры Мінска» і «Веламіс-2017», а таксама свята для заўзятараў выступіў веласіпедны клуб «Мінск» пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Мінаблвыканкама, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Юлія МІНІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Хто лепшы на веласіпедзе?

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.