Вы тут

Як навучыць падлетка арыентавацца ў моры інфармацыі?


Уся­го не­каль­кі дзя­сят­каў га­доў та­му па­ток ме­ды­я­ін­фар­ма­цыі быў аб­ме­жа­ва­ны тры­ма-ча­тыр­ма тэ­ле­ка­на­ла­мі, цэнт­раль­ны­мі га­зе­та­мі і не­каль­кі­мі ча­со­пі­са­мі. А сён­ня ўсе мы зна­хо­дзіц­ца ў ме­ды­я­па­ло­не амаль круг­лыя су­ткі. Ін­тэр­нэт, са­цы­яль­ныя сет­кі, рэ­кла­ма, ка­мер­цый­ныя аб’­явы, тэ­ле­на­ві­ны, кі­на­філь­мы, му­зы­ка, мност­ва ра­дыё­стан­цый… Аў­та­ма­тыч­ныя сэр­ві­сы пад­каз­ва­юць нам, што ку­піць і дзе, у якую тур­фір­му звяр­нуц­ца, з кім па­зна­ё­міц­ца, што па­чы­таць… Медыя інтэграваныя ў наша жыццё настолькі, што большасць паведамленняў мы атрымліваем у фонавым рэжыме, не звяртаючы на іх увагі.


Але інфармацыя самага рознага кшталту не проста льецца патокам, а ненадакучліва вучыць маладое пакаленне, выхоўвае яго, пакідаючы далёка ззаду бацькоў і педагогаў з іх патрабаваннямі, муштраваннем і маралізатарствам. Сёння казаць пра ўплыў інтэрнэту на дзяцей і падлеткаў у прынцыпе няправільна, бо ён стаў для іх асяроддзем пражывання. І калі раней пры вяртанні дзяцей са школы бацькі ў іх пыталіся: "Як прайшоў дзень у школе?", то цяпер трэба цікавіцца: "Як прайшоў дзень у інтэрнэце?" Межы паміж віртуальным і рэальным жыццём пступова сціраюцца...

Вядомы піяршчык Джэк Траўт параўнаў мозг чалавека з губкай, перапоўненай вадой. У такой сітуацыі, каб палегчыць сваю долю, ён пачынае браць толькі самае лёгкае і яркае, а ўсё, што патрабуе разважанняў, ігнаруе. З экранаў мы атрымліваем толькі мноства слабазвязаных паміж сабой фактаў. Адсутнічае логіка, губляецца прычынна-следчая сувязь... Фран­цуз­скія ме­ды­я-п­сі­хо­ла­гі на­ват увя­лі та­кое па­няц­це, як вір­ту­аль­ная ка­лек­тыў­ная свя­до­масць. Ін­тэр­нэт-аў­ды­то­рыя з га­тоў­нас­цю "пра­глы­нае" ана­нім­ныя фэй­ка­выя па­ве­дам­лен­ні.

Як жа абараніць падрастаючае пакаленне ад непраўдзівай і негатыўнай інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце з хуткасцю свету? Як выхаваць адукаваную асобу, здольную арыентавацца ў сучаснай інфармацыйнай прасторы? Ці можна "пасябраваць" з медыя? Як уменне крытычна аналізаваць інфармацыю можна адпрацоўваць на звычайных школьных уроках ці ўніверсітэцкіх занятках? Як спалучыць медыяадукацыйныя задачы з навучальнай праграмай? Усе гэтыя пытаннi абмеркавалi ўдзельнiкi "круглага стала" ў газеце "Звязда".

Да дыскусіі мы запрасілі начальніка Цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Алену РАДЗЕВІЧ,  метадыста аддзела сацыякультурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Алену ПАЛЕЙКА, метадыста Цэнтра праблем развіцця адукацыі БДУ Дзмітрыя ГУБАРЭВІЧА,  дацэнта кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій Інстытута павышэння і перападрыхтоўкі БДПУ Міхаіла КУДЗЕЙКУ,  намеснiка старшынi Таварыства беларускай школы, кiраўнiка iнтэрнэт-партала nastaunik.info Тамару МАЦКЕВIЧ, настаўніка фізікі жодзінскай гімназіі № 1 Элу ЯКУБОЎСКУЮ,  настаўніка англійскай мовы з Нясвіжскай гімназіі Наталлю КАТЧАНКА і дырэктара сярэдняй школы № 2 горада Століна, настаўніцу рускай мовы і літаратуры Алу ЛАЗІЦКУЮ (усе трое маюць найвышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю "настаўнік—метадыст"). 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

Якую ролю выконваюць валанцёры на самых буйных спартыўных турнірах

І хто будзе працаваць на Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Грамадства

Моцныя духам

Моцныя духам

Апошнія дні адзін з рэдактараў падпольнай «Звязды» правёў у фашысцкім засценку побач са сваімі паплечнікамі.

Грамадства

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ліпеньская казка на гары Карпацкай

Ёсць ў Глыбоцкім раёне, недалёка ад вёскі Запруддзе, высокая гара, якую мясцовыя жыхары называюць Карпацкай. 

Грамадства

Каля 30% грыбоў з леташніх рынкаў ужываць у ежу было нельга

Каля 30% грыбоў з леташніх рынкаў ужываць у ежу было нельга

Будзьце пільныя ў дачыненні да таго, што і як ясце, іначай проста не пазбегнуць непрыемнасцяў.