Вы тут

Як ствараецца вобраз сучаснага кінагероя?


Герой англасакскага свету пазбаўлены спачування, яго мэта — заваяваць і быць паспяховым. Славянскі герой — чалавек, які агітуе за «калгас», ён забываецца пра сябе, каб толькі кагосьці выратаваць, і ставіць грамадскую карысць вышэй за ўласную. Аднак герой заўжды быў, ёсць і будзе, бо вакол яго трымаецца соль зямлі. Такія думкі гучалі падчас круглага стала «Герой нашага часу ў кіно: хто ён».


Прысутныя прафесіяналы паразважалі над прычынамі ўзнікнення герояў і фарміравання іх вобразаў, якія мяняюцца ў залежнасці ад часу, густу, знешніх абставін і нават геаграфіі. Нельга быць занадта кепскім або занадта добрым, бо герой — той чалавек, вобраз якога мы ўсе, незалежна ад узросту, спрабуем пераймаць. Менавіта таму трэба захоўваць сваіх герояў і свае традыцыі.

— На герояў уплываюць абставіны, якія могуць ламаць іх. Калі з усіх бакоў нешта навальваецца, герой павінны прымаць нейкае рашэнне, і ён губляецца ад гэтага. Аднак герой заўжды быў, ёсць і будзе, вакол яго трымаецца соль зямлі, вакол чалавека, якому неабыякавы лёс і сляза дзіцяці, як гаварыў Дастаеўскі, — расказаў Георгій МАРЧУК, пісьменнік, сцэнарыст, драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. — Нам патрэбны донкіхоты, у школьную праграму варта вярнуць Паўку Карчагіна. Ён жыў пад уздзеяннем ідэй, аднак разумеў, што грамадская карысць дае плюс карысці асабістай. Гэта моцная ідэя ўсіх грэчаскіх філосафаў.

— Герой нашага часу ў кіно — гэта дастаткова аб'ёмнае паняцце, ён не азначае ідэал, гэта не бог, на якога трэба раўняцца, — заўважыў Сяргей ПУСКЕПАЛІС, акцёр кіно, рэжысёр, заслужаны артыст Расіі, якога атаясамліваюць з сучасным мужчынскім вобразам героя ў кіно.

Вобраз ролі таленавітага акцёра ў серыяле «Жыццё і лёс» ахарактарызавала Таццяна АРЛОВА, тэатральны крытык, прафесар, доктар філалагічных навук, дацэнт па спецыяльнасці «журналістыка», заўважыўшы, што менавіта такіх персанажаў, прыдатных для ўсіх пакаленняў, не хапае ў нашым мастацтве, бо ў героя Сяргея Пускепаліса ёсць і мужчынская фактура, і глыбокі ўнутраны змест:

— Хаця сфарміраваць вобраз героя спецыяльна цяжка, бо і ў кіно, і ў тэатры гэта стыхійны працэс, па тэме «сучасны герой» нават абараняюць дысертацыі. Аднак ён заўжды мяняецца, з'яўляюцца новыя рэчы, якія ствараюць новыя вобразы.

— Момант індывідуалізма, які сталі нам прывіваць у 90-я гады, калі асабістае шчасце было каштоўнейшым за грамадскае, цяпер праяўляецца ў адносінах многіх да свету па прынцыпе «пасля мяне — хоць патоп». Гэта цалкам няправільна суадносіць з геаграфічнай ментальнасцю нашага насельніцтва. У нас холадна, таму гістарычна ствараліся арцелі, калгасы і іншыя калектывы. Таму я лічу, што наш герой — сумленне. Гэта і вораг, і сябар, і партнёр, і праціўнік, — дадаў Сяргей Пускепаліс.

Павел СУХАРУКАЎ, галоўны рэдактар газеты «Звязда», у сваю чаргу, упэўнены, што, ствараючы нешта, трэба думаць, як зрабіць, каб яно стала карысным не на адно стагоддзе:

— Падспудна ствараючы нешта, трэба рабіць гэта з улікам патрабаванняў сучаснага маладога пакалення. Гэтая складаная задача датычыцца не толькі кіно, але і тэатра, і журналістыкі і іншых сфер. Калі мы не будзем улічваць гэтыя патрабаванні і веянні часу, то вынік не будзе выклікаць у будучага пакалення не толькі пазітыву, але і негатыву. Мы атрымаем індыферэнтнае стаўленне.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: Нам патрэбны ДонКіхоты

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На працягу стагоддзя «Звязда» застаецца зоркай беларускай перыёдыкі

На працягу стагоддзя «Звязда» застаецца зоркай беларускай перыёдыкі

Пра гэта ўчора казалі высокія госці на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да юбілею газеты.

Спорт

Анастасія Марыніна:  «Баскетбол 3х3 — гэта заўсёды відовішча»

Анастасія Марыніна: «Баскетбол 3х3 — гэта заўсёды відовішча»

Гэта адзін з нямногіх гульнявых відаў спорту, што былі ўключаны ў праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў. 

Грамадства

«Захад-2017». Постфактум

«Захад-2017». Постфактум

Задачы сумеснага стратэгічнага вучэння выкананы на высокім узроўні.

Грамадства

На Гродзеншчыне ўшанавалі хлеб, лён, бульбу, памідор і дуб

На Гродзеншчыне ўшанавалі хлеб, лён, бульбу, памідор і дуб

Самабытныя, смачныя і пазнавальна-творчыя святы адбыліся сёлета ў розных раёнах Гродзеншчыны.