Вы тут

Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян КНР


Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія маюць пашпарты для афіцыйных паездак. Адпаведны ўказ №173 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дакументам прадугледжваецца ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду, выезду, транзіту і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі тэрмінам да 30 сутак для грамадзян КНР, якія маюць у якасці праязных дакументаў пашпарты для афіцыйных паездак.

Дадзеныя пашпарты выдаюцца Міністэрствам замежных спраў Кітая, кітайскімі замежнымі ўстановамі, а таксама дэпартаментамі замежных спраў мясцовых народных урадаў асобам, якія займаюць пасаду намесніка кіраўніка павета і ніжэй, супрацоўнікам бюджэтных арганізацый, дзяржаўных прадпрыемстваў і акцыянерных фінансавых устаноў.

Такое рашэнне накіравана на далейшую актывізацыю дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, перш за ўсё на міжрэгіянальным узроўні.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Нязвыклая форма — заўсёды штуршок для пошуку.

Культура

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Дзе замежнікі вывучаюць савецкую архітэктуру.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.