Вы тут

Жарко даручыў своечасова падрыхтаваць летнія лагеры да прыёму дзяцей


Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко даручыў своечасова падрыхтаваць аздараўленчыя лагеры да прыёму дзяцей. Аб гэтым ішла размова на нарадзе па падрыхтоўцы і правядзенні дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2017 года пад старшынствам віцэ-прэм'ера, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Фота: sofit.biz

На нарадзе адзначана, што ў краіне створаны неабходныя ўмовы, якія даюць магчымасць забяспечыць у летні перыяд аздараўленне ўсіх маючых патрэбу і жадаючых адпачыць дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Летам бягучага года будуць функцыянаваць 6072 дзіцячыя аздараўленчыя лагеры (1553 - з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, у тым ліку 146 стацыянарных, і 4519 лагераў з дзённым).

На правядзенне дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2017 года са сродкаў рэспубліканскага бюджэту будзе накіравана Br39,1 млн. Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем на 18 дзён - Br410 (пры гэтым памер патаннення кошту пуцёўкі за кошт дзяржаўных сродкаў складзе Br175, або 43 працэнты ад яе поўнага кошту), з дзённым знаходжаннем - Br90 (памер патаннення - Br72, або 80 працэнтаў ад яе поўнага кошту).

Частка затрат на набыццё пуцёвак будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў прадпрыемстваў, прафсаюзных арганізацый, а таксама мясцовых бюджэтаў.

Паводле папярэдняй ацэнкі, у аздараўленчых лагерах усіх тыпаў у летні перыяд будзе аздароўлена больш за 357 тыс. дзяцей, у тым ліку 12,6 тыс. дзяцей-сірот і 3,9 тыс. дзяцей-інвалідаў.

Для прыняцця дадатковых мер па арганізацыі эфектыўнага летняга аздараўлення дзяцей па выніках нарады Васілём Жарко дадзены даручэнні ўсім зацікаўленым па забеспячэнні своечасовай і поўнай гатоўнасці лагераў да прыёму дзяцей, іх укамплектаванасці кадрамі, распрацоўцы цікавых праграм культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. Асаблівы акцэнт зроблены на забеспячэнні бяспечнага знаходжання дзяцей у лагерах, павелічэнні ахопу аздараўленнем дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама цяжкіх падлеткаў.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

На другасным рынку жылля сталіцы пачаўся так званы студэнцкі бум

На другасным рынку жылля сталіцы пачаўся так званы студэнцкі бум

Як гэта паўплывала на рынак доўгатэрміновай арэнды жылля?

Грамадства

Час змяняць стэрэатыпы ў сістэме ЖКГ

Час змяняць стэрэатыпы ў сістэме ЖКГ

Спажывец — не скаржнік, а кліент.

Грамадства

Чаму ў Беларусі такія актуальныя праблемы воднай гаспадаркі?

Чаму ў Беларусі такія актуальныя праблемы воднай гаспадаркі?

Cпецыялісты б'юць трывогу: 25 працэнтаў проб вады з грамадскіх калодзежаў сёння не адпавядаюць санітарным патрабаванням.