Вы тут

Амаль 200 зваротаў паступіла на гарачую лінію МАРГ з-за завышэння цэн


Амаль 200 зваротаў паступіла на гарачую лінію Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па фактах завышэння цэн, паведаміў 18 мая журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.


Фота: utmagazine.ru

"Па ініцыятыве міністэрства была адкрыта гарачая лінія па фактах завышэння цэн. Мы задаволены вынікам работы гэтай лініі. Колькасць зваротаў нас здзівіла - мы чакалі большай колькасці зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Амаль за два месяцы работы атрымалі 200 зваротаў", - адзначыў Уладзімір Калтовіч. У маі ў міністэрстве адбудзецца калегія на гэту тэму. "Калегія будзе публічнай з запрашэннем юрыдычных асоб, ІП, дзяржорганаў па прынятых рашэннях адносна тавараў і паслуг, разгледзім вынікі маніторынгу і гарачай лініі з улікам зваротаў", - сказаў міністр.

Уладзімір Калтовіч нагадаў, што таксама МАРГ арганізаваў маніторынг, які дае магчымасць штотыднёва атрымліваць інфармацыю па цэнах на асноўныя групы тавараў, якія ўваходзяць у спажывецкую карзіну. "Мы аналізуем сітуацыю, бачым, на якія тавары і паслугі цэны маюць тэндэнцыю росту, і спрабуем разабрацца на аснове заканадаўства з кожным фактам павышэння цэн", - падкрэсліў міністр.

З 1 студзеня 2016 года цэны на спажывецкім рынку амаль на ўсе тавары рэгулюе рынак. Выключэнне складаюць прадукцыя і паслугі прадпрыемстваў, якія займаюць дамінуючае становішча на рынку. "Гэтыя прадпрыемствы ў адпаведнасці з законам аб цэнаўтварэнні заключаюць пагадненне з МАРГ, дзе ўстанаўліваюцца спосабы рэгулявання. Такіх спосабаў восем. Найбольш папулярныя - дэклараванне цэн і вызначэнне нарматыву рэнтабельнасці", - адзначыў Уладзімір Калтовіч.

Паводле яго слоў, прадпрыемствы-дамінанты на асаблівым рахунку ў МАРГ: "Раз у дзесяць дзён мы праводзім калегію, бачым вынікі работы, фінансавы стан прадпрыемстваў і прычыны павышэння цэн. Напрыклад, у прадпрыемства інвестыцыйны праект. Тады ёсць падстава павысіць цэны, таму што будуць палепшаны прапанаваныя паслугі, павышана якасць, прапанаваны новыя тавары. Але ёсць факты, калі прадпрыемству проста вельмі патрэбны грошы, і яно карыстаецца сваім дамінуючым становішчам - чалавек усё роўна купіць. І прадпрыемства прымае рашэнне аб павышэнні цэн". Канкрэтныя прадпрыемствы, якія парушылі заканадаўства, міністр называць не стаў, але расказаў, што адно з іх у мінулым годзе павысіла цэны на 24 працэнты, у гэтым - не больш як на 9 працэнтаў. "І больш не павысіць. Таму што мы вельмі прадметна падышлі да перагляду ўмоў і ўстанавілі новыя правілы для рэгулявання цэн", - растлумачыў Уладзімір Калтовіч.

Ён падкрэсліў, што агульныя намаганні ўрада, Нацыянальнага банка, міністэрстваў і ведамстваў далі вынік. "Інфляцыя за чатыры месяцы склала 2,4 працэнта, - сказаў міністр. - Вынікам мы пакуль задаволены, але няма мяжы дасканаласці".

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

На другасным рынку жылля сталіцы пачаўся так званы студэнцкі бум

На другасным рынку жылля сталіцы пачаўся так званы студэнцкі бум

Як гэта паўплывала на рынак доўгатэрміновай арэнды жылля?

Грамадства

Час змяняць стэрэатыпы ў сістэме ЖКГ

Час змяняць стэрэатыпы ў сістэме ЖКГ

Спажывец — не скаржнік, а кліент.

Грамадства

Чаму ў Беларусі такія актуальныя праблемы воднай гаспадаркі?

Чаму ў Беларусі такія актуальныя праблемы воднай гаспадаркі?

Cпецыялісты б'юць трывогу: 25 працэнтаў проб вады з грамадскіх калодзежаў сёння не адпавядаюць санітарным патрабаванням.