23 Кастрычнік, панядзелак

Вы тут

Аматарскія і прафесійныя калектывы возмуць удзел у "Жыровiцкім фэсце"


Праваслаўная Беларусь 20 мая адзначыць з'яўленне Жыровіцкай іконы Божай Маці. У гэты дзень чацвёрты раз пройдзе фестываль "Жыровiцкі фэст", паведамляе афіцыйны партал БПЦ.


Фота: gs.by

Святочную Боскую літургію ва Успенскім Жыровіцкім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Сустрэча архіпастыра на ўваходзе ва Успенскі сабор у 9.30.

На фестывальнай пляцоўцы каля крыніцы, пад адкрытым небам на сцэне-караблі ў 14.00 пачнецца канцэртная праграма. У "Жыровіцкім фэсце" прымуць удзел аматарскія і прафесійныя інструментальныя і харавыя калектывы, сольныя выканаўцы, паэты. У час канцэртных выступленняў, якія працягнуцца да вечара, на фестывальным полі будуць арганізаваны майстар-класы народных умельцаў, гульні, катанне на конях. Пасля заканчэння масавых мерапрыемстваў жадаючыя змогуць у сяброўскай атмасферы пасядзець ля вогнішча.

Уваход на фестываль свабодны. Яго мэта - аб'яднаць людзей вакол урачыстасці, якая штогод праходзіць у адным з самых прыгожых мясцін Беларусі і з якой звязана гісторыя з'яўлення найвялікшай святыні - Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Паводле падання, з'яўленне іконы адбылося ў 1470 годзе ў мястэчку Жыровіцы Гродзенскага павета. У лесе, што належаў праваслаўнаму літоўскаму вяльможу Аляксандру Солтану, пастухі ўбачылі незвычайна яркае святло, якое пранікала ў выглядзе полымя скрозь галіны грушавага дрэва. На дрэве ў прамяністым ззянні знаходзілася невялікая ікона Божай Маці. Пастухі ўзялі яе і аднеслі вяльможу. Ён не надаў асаблівага значэння апавяданню аб убачаным, а абраз замкнуў у куфэрак.

На наступны дзень у Аляксандра Солтана сабраліся госці, і гаспадар вырашыў паказаць ім знаходку, аднак іконы ў куфэрку не аказалася. Праз некаторы час пастухі зноў знайшлі абраз Багародзіцы на тым жа месцы і зноў прынеслі яго вяльможу. На гэты раз мужчына паставіўся да іконы Багародзіцы з глыбокай пашанай і даў абяцанне на месцы яе з'яўлення пабудаваць храм.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.