24 Май, серада

Вы тут

У выхадныя ў Беларусі — да 27 градусаў цяпла


У выхадныя ў Беларусі — да 27 градусаў цяпла, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Гэта звязана з прыходам у краіну цёплых паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы.


Так, ужо сёння днём тэмпература на пераважнай частцы тэрыторыі Беларусі дасягне 24 градусаў, а на захадзе слупок тэрмометра падымецца да 26 градусаў. Ападкаў не прагназуецца. У суботу захаваецца цёплае надвор'е пераважна без ападкаў, толькі на поўначы Віцебшчыны магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—12 градусаў, удзень 20—27. Нядзеля таксама будзе цёплай, але ўжо з ападкамі: ноччу ў некаторых рэгіёнах, а днём па большай частцы краіны пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца на ўзроўні 9—14 градусаў, удзень 18—25, у некаторых раёнах паветра прагрэецца і да 27 градусаў.

Пачатак тыдня таксама стане дажджлівым. У панядзелак ноччу кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца на поўдні краіны, днём пераважна без ападкаў. Сіноптыкі прадказваюць начную тэмпературу на ўзроўні 7—14 градусаў, а па ўсходзе ўсяго 4—6 вышэй за нуль. Днём тэрмометр пакажа ад 15 да 22 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе — да 25. У аўторак і сераду ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, тэмпература ўначы складзе 5—12 градусаў, удзень 19—25.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lуskаvеts@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Чакаем майскіх навальніц

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як палепшыць дзелавыя і інвестыцыйныя ўмовы ў Беларусі

Як палепшыць дзелавыя і інвестыцыйныя ўмовы ў Беларусі

 Адна з галоўных пераваг Беларусі — геаграфічнае становішча.

Грамадства

Вясновыя палы на Оталава

Вясновыя палы на Оталава

Адно з найпрыгажэйшых азёр Беларусі — Оталава —  знаходзіцца ва Ушацкім раёне. 

Грамадства

Чаму рыбакі супраць арэнды ўчастка Прыпяці

Чаму рыбакі супраць арэнды ўчастка Прыпяці

Наш карэспандэнт паспрабаваў высветліць, у чым заключаюцца прычыны канфлікту.

Грамадства

​Як аб'яднаць эканамічны рост з экалагічным дабрабытам?

​Як аб'яднаць эканамічны рост з экалагічным дабрабытам?

Гэтае і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі ХІV Рэспубліканскага экалагічнага форуму.