28 Чэрвень, серада

Вы тут

Адбыўся выпускны вечар слухачоў Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту


Сертыфікаты аб заканчэнні ўніверсітэта атрымалі звыш тысячы чалавек.


Сярод навучальных кірункаў — курсы камп'ютарнай адукаванасці, асновы работы на планшэтах і смартфонах, выкарыстанне графічнага рэдактара, журналістыка, псіхалогія, краязнаўства, восем замежных моў, аратарскае майстэрства, стрэтчынг і іншыя.

Усё навучанне было бясплатным. Гэта аказалася магчымым дзякуючы таму, што ў рабоце Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту прымалі актыўны ўдзел валанцёры. Сёлета іх колькасць складала 100 чалавек. Гэта студэнты, працуючыя спецыялісты і — самі людзі пенсійнага ўзросту.

Многія валанцёры працуюць у дадзеным праекце ўжо не адзін год. Падчас выпускнога вечара ўсе яны выйшлі на сцэну, каб яшчэ раз пачуць словы падзякі ад сваіх вучняў. Студыя Дакументальнага кіно ўніверсітэта трэцяга ўзросту падрыхтавала цэлы архіў відэа аб рабоце праекта. А выпускнікі факультэта замежных моў на выпускным вечары праспявалі на англійскай і польскай мовах!

Як адзначае спецыяліст па камунікацыях Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў Вольга Шышло, акрамя заняткаў у навучальных класах студэнты элегантнага ўзросту таксама актыўна валанцёрылі, прычым іх валанцёрская дзейнасць выходзіла далёка за межы працы ўласна ва ўніверсітэце. Яны арганізоўвалі дабрачынныя акцыі, чыталі лекцыі і праводзілі навучальныя майстар-класы, займаліся буккросінгам, наведвалі былых вязняў канцлагераў, дапамагалі маладым мамам глядзець дзяцей. А ў сакавіку і красавіку ва ўніверсітэце праходзіў «Валанцёрскі марафон».

Праект «Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту» рэалізуецца ГА «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў» пры падтрымцы кампаніі JTІ.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Выпускны для тых, каму за 60

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асяроддзе для людзей з абмежаваннямі павінна быць паўсюль

Асяроддзе для людзей з абмежаваннямі павінна быць паўсюль

Трэба не змагацца з бар'ерамі, а пашыраць даступнасць.

Палітыка

Мінск прымае Прэзідэнта В'етнама

Мінск прымае Прэзідэнта В'етнама

Сёлета спаўняецца 25 гадоў наладжванню дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам.

Культура

Як у Ракаве святкуюць Купалле

Як у Ракаве святкуюць Купалле

У аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна ў ноч з 24 на 25 чэрвеня шырока адзначалася фальклорнае свята з нагоды летняга сонцастаяння, якое ў народзе называюць Купаллем.