Вы тут

У Магілёве адкрылі веласезон


Каго толькі не было сярод аматараў веласіпеднага спорту на адкрыцці веласезона. Упершыню ў Магілёве да гэтай падзеі прымеркавалі карнавал. І народ актыўна адгукнуўся, нават цэлымі сем'ямі, прыхапіўшы з сабой дзяцей дзетсадаўскага ўзросту. Шмат хто прымераў на сябе касцюмы казачных герояў.


Эфектна глядзеліся бацька з сынам, апранутыя мядзведзем і медзведзянём. Самых вынаходлівых і арыгінальных адзначылі перад пачаткам велазабегу. Каля 10 удзельнікаў атрымалі запрашэнні ў басейн і фітнес-клуб. Але асноўныя мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі ў вёсцы Канстанцінаўка, за 15 кіламетраў ад Магілёва. Веласіпедны караван, які стартаваў у горадзе ад нулявога кіламетра, суправаджалі супрацоўнікі ДАІ. На месцы ахвотныя мелі магчымасць паўдзельнічаць у розных веламерапрыемствах і прадэманстраваць сваё майстэрства валодання двухколавым відам транспарту.

— Веласпорт робіцца ўсё больш папулярным у нашай краіне, — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў. — Калі летась нас падтрымала каля 350 гараджан, то сёлета ўжо каля 800. Існуе некалькі аматарскіх велаклубаў, будуюцца веладарожкі.

У Магілёве павітаць удзельнікаў велапрабегу прыйшлі мэр горада Уладзімір Цумараў і яго намеснік Ала Галушка. Некаторыя супрацоўнікі гарвыканкама наогул селі на веласіпеды і далучыліся да велапрабегу. Шырока адзначылі пачатак веласезона і ў іншых гарадах вобласці. У Бабруйску, напрыклад, да акцыі далучылася больш за 200 велааматараў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ехалі мядзведзі на веласіпедзе

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Нязвыклая форма — заўсёды штуршок для пошуку.

Культура

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Дзе замежнікі вывучаюць савецкую архітэктуру.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.