24 Май, серада

Вы тут

Чаму півавары падаліся ў гісторыю?


Для аматараў пісаць без памылак ёсць добрая навіна: на свяце горада ў Мінску за пісьменнасць можна будзе атрымаць матэрыяльны прыз. Прынамсі, арганізацыя і правядзенне «Агульнай дыктоўкі» у якасці падарунка да гістарычнага і культурнага свята падаліся кіраўніцтву ААТ «Лідскае піва» добрай ідэяй.


Па словах генеральнага дырэктара прадпрыемства  літоўца Аўдрыуса Мікшыса, у двух суседніх народаў многа агульнага ў звычаях і менталітэце, ды і беларуская культура з гісторыяй аказаліся цікавымі для даследаванняў. Вось таму прадпрыемства на пару з гарадскімі ўладамі і арганізуе культурныя мерапрыемствы ды экскурсы ў гісторыю. Не так даўно ў планах півавараў з'явіўся яшчэ адзін пункт — карпаратыўны пераход на беларускую мову.

— 2017 год — добры час для аднаўлення цікавасці да ўласных вытокаў. Наперадзе шмат знамянальных дат — гэта і 950 гадоў Мінску, і 800-годдзе этноніма «Беларусь», ужо поўным ходам ідуць мерапрыемствы да ўшанавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Але ёсць і трывожныя моманты. Так, эксперты ЮНЕСКА далі беларускай мове статус «уразлівай». Таму сацыяльна значныя праекты з нацыянальным адценнем будуць як ніколі дарэчы, — заўважыла менеджар па карпаратыўных камунікацыях Наталля Яфімкіна.

У сацыяльнай дзейнасці і пры планаванні карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці гісторыка-даследчым праектам удзяляецца асаблівая ўвага. Канешне, спецыфіка кампаніі вымагае прыярытэтнага вувучэння броварства. Заканамернае пытанне: як даволі вузкая тэма можа дапамагчы культурнаму развіццю горада?

— Набыць статус беларускай сталіцы піваварэння для Ліды вельмі прэстыжна, — лічыць Вячаслаў Даніловіч, кандыдат гістарычных навук, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. — Гэта дапаможа прыцягнуць турыстычныя патокі.

Штогадовы фестываль хмелю, соладу і вады плануецца правесці ў Лідзе трэці раз. Гэта, як заўважае дырэктар кампаніі, добры прыклад супадзення поглядаў кіраўніцтва прадпрыемства і мясцовых уладаў. У выніку атрымліваецца даволі разнастайны дзень горада з канцэртамі папулярных гуртоў на адкрытым паветры, конкурсамі і цікавымі тэатралізаванымі дзействамі, экскурсіямі па гістарычных мясцінах. Аўдрыус Мікшыс расказвае, што ў мінулыя гады сярод наведвальнікаў Lіdbeer былі заўважаны госці з іншых краін, што можна расцаніць як добры знак.

— Акрамя культурнага боку, стараемся падтрымліваць спартыўныя мерапрыемствы, мясцовую ўстанову медыцыны, адукацыю і творчасць. Дабрачыннасць цяпер вельмі важная для любой еўрапейскай кампаніі, — заўважае кіраўнік прадпрыемства. — Ужо шэсць гадоў адораныя вучні з Лідчыны атрымліваюць падарункі за сваю працу, а лепшыя педагогі — за свае заслугі. Гэтыя мерапрыемствы мы ладзім разам з Гродзенскім абласным і Лідскім раённым выканкамамі, а таксама аддзелам адукацыі і культуры. Звяртаем увагу на дзяцей з няпоўных, шматдзетных сямей, на тых, хто трапляе ў складанае становішча.

...Побач з будынкам завода размешчаны прыпынак для веласіпедаў. Гэта так званы агульны транспарт, кожны супрацоўнік кампаніі можа бясплатна ўзяць двухколавую замену аўтамабілю і выехаць па справах. Магчыма, такая ўвага да экалагічнага перамяшчэння паспрыяе большаму будаўніцтву дарожак для веласіпедыстаў. Акрамя гэтага, заахвочваюцца і аматары наведаць спартзалу. Існуе спецыяльная праграма, па якой прадпрыемства часткова выплачвае кошт абанемента на спартыўныя заняткі.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Бліжэй да беларускага

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як палепшыць дзелавыя і інвестыцыйныя ўмовы ў Беларусі

Як палепшыць дзелавыя і інвестыцыйныя ўмовы ў Беларусі

 Адна з галоўных пераваг Беларусі — геаграфічнае становішча.

Грамадства

Вясновыя палы на Оталава

Вясновыя палы на Оталава

Адно з найпрыгажэйшых азёр Беларусі — Оталава —  знаходзіцца ва Ушацкім раёне. 

Грамадства

Чаму рыбакі супраць арэнды ўчастка Прыпяці

Чаму рыбакі супраць арэнды ўчастка Прыпяці

Наш карэспандэнт паспрабаваў высветліць, у чым заключаюцца прычыны канфлікту.

Грамадства

​Як аб'яднаць эканамічны рост з экалагічным дабрабытам?

​Як аб'яднаць эканамічны рост з экалагічным дабрабытам?

Гэтае і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі ХІV Рэспубліканскага экалагічнага форуму.