22 Кастрычнік, нядзеля

Вы тут

«БелДжы» прадставіць тры новыя мадэлі аўтамабіляў


Гэта адбудзецца на ХХ Беларускім прамысловым форуме.

Акрамя аўтамабіляў «БелДжы», на выстаўцы ўпершыню пакажуць розную тэхніку: аўтобус МАЗ, аўтамабіль-офіс маркі «Купава», трактарны завод пакажа ўзоры новых трактароў, а «Амкадор» прывязе новы пагрузчык. Таксама на стэндах з'явяцца трансфарматары, ультрагукавыя лічыльнікі газу і многае іншае, — аб гэтым расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці Міністэрства прамысловасці Валерый ФІШМАН на прэс-канферэнцыі напярэдадні прамысловага форуму.


За доўгія гады Беларускі прамысловы форум набыў статус міждзяржаўнага мерапрыемства: на юбілейнай выстаўцы, акрамя айчынных прадпрыемстваў, найноўшыя распрацоўкі пакажуць арганізацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, Славацкай Рэспублікі, Разанскай, Самарскай, Калужскай абласцей і Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі.

— Сёлета ў выставачных мерапрыемствах Беларускага прамысловага форуму прымуць удзел больш за 250 прадпрыемстваў, — адзначыў дырэктар унітарнага прадпрыемства «Экспафорум» Аляксандр СТАРЫКАЎ. — Акрамя таго, у традыцыйным конкурсе зваршчыкаў прыме ўдзел 161 спецыяліст з 89 прадпрыемстваў.

На пляцоўцы Беларускага прамысловага форуму адначасова будуць працаваць тры буйныя спецыялізаваныя выстаўкі: ТэхІнаПрам — тэхналогіі і інавацыі ў прамысловасці, выстаўка-прэзентацыя «Прафзварка» і «ПЛАСТЭХ». «Трэба адзначыць, што ўпершыню адкрыецца выстаўка палімерных матэрыялаў, тэхналогій і прыкладнога выкарыстання «ПЛАСТЭХ». На ёй прадставяць сыравіну і матэрыялы, а таксама тэхналогіі і дзеючае абсталяванне для вытворчасці і перапрацоўкі палімераў», — дадаў Аляксандр Старыкаў.

Традыцыйным удзельнікам выстаўкі з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях. «Мы будзем рабіць дзве новыя пляцоўкі, — сказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй КАСОЎСКІ. — Першая — калектыўны стэнд на 200 квадратных метраў і больш за 200 навукова-тэхнічных распрацовак. Другая — гэта форум бізнес-ідэй, каб сабраць разам навукоўцаў і інаватараў».

Беларускі прамысловы форум пройдзе ў Мінску з 23 па 26 мая на найбуйнейшай выставачнай пляцоўцы краіны — у Футбольным манежы.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.