19 Жнівень, субота

Вы тут

Скараціць хакейную эліту?


Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель падчас чэмпіянату свету ў Францыі і Германіі агучыў ідэю скарачэння вышэйшага дывізіёна да 12 каманд. «Я вялікі прыхільнік гэтай ідэі, яна зрабіла б турнір узрушальна цікавым. Гэта ідэальны варыянт», — заявіў Фазель.


Праўда, ён адзначыў, што палітычна ўвасобіць гэтую ідэю ў жыццё будзе неймаверна складана. «Пашырыць колькасць камандаў будзе ў шмат разоў прасцей, чым скараціць, хоць пашырэнне мы і не разглядаем. А вось скарачэнне многае спросціць, знізіць выдаткі. Будзе не 10 матчаў, а максімум — 8. Па пяць у групе, далей — плэй-оф. Узровень у цэлым будзе вышэйшы, што можа справакаваць большы інтарэс».

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі адзначыў, што калі зрабіць два дывізіёны па 12 камандаў, гэта магло б нават прынесці больш карысці і зрабіць абодва турніры вельмі прывабнымі. «З іншага боку, пры 16 удзельніках ёсць свае плюсы. Скажам, Паўднёвая Карэя выбілася цяпер у элітны дывізіён, а пры фармаце з 12 камандамі гэта было б амаль немагчыма. Трэба разгледзець усе плюсы і мінусы, вывучыць вопыт пяці апошніх гадоў. Калі можна штосьці палепшыць — трэба паляпшаць. Іншая справа, што ёсць яшчэ пытанне маркетынгу. Наш партнёр у гэтай галіне выступае за 16 удзельнікаў, паколькі хоча прадаваць тэлеправы ў як мага большую колькасць краін», — дадаў Рэнэ Фазель.

Да­р'я ЛА­БА­ЖЭ­ВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

Андрэй Кудзіненка: Я лічу дакументальнае кіно крыху амаральным

«...бярэш чалавека і яго лёс, а потым у касцюме едзеш на фестываль».

Грамадства

Як дзяўчына-кінолаг трэніруе сабак

Як дзяўчына-кінолаг трэніруе сабак

Гэтых дзвюх сябровак у кіналагічным цэнтры Узброеных Сіл ведаюць усе.

Грамадства

Як працуе сістэма дадатковай адукацыі ў Беларусі

Як працуе сістэма дадатковай адукацыі ў Беларусі

Быць у працэсе пошуку — нармальны стан любога дзіцяці.