Вы тут

Золатавалютныя рэзервы павялічыліся да 5,1 млрд долараў


За чатыры месяцы года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) выраслі на 3,7%. Па стане на 1 мая яны склалі 5 млрд 108,7 млн долараў (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.


Фінансісты адзначаюць, што толькі за красавік нашы рэзервы ўзраслі на 92,6 млн долараў (на 1,8%) пасля зніжэння ў сакавіку на 6,2 млн долараў (на 0,1%). У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў на 1 мая склаў 5 млрд 672 млн долараў, або павялічыўся за красавік на 263 млн долараў (на 4,9%). З пачатку года ЗВР у нацыянальным вызначэнні выраслі на 487,5 млн долараў.

У прэс-службе Нацбанка паведамляюць, што павелічэнню золатавалютных рэзерваў у красавіку спрыялі паступленне трэцяга траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, купля рэгулятарам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, прыцягненне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама рост цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў. Адмоўны ўплыў на дынаміку рэзерваў аказала планавае пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце.

Эксперты банка нагадваюць, што за мінулы год золатавалютныя рэзервы краіны ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 751,4 млн долараў (на 18%) (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў не менш як на 500 млн долараў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Нязвыклая форма — заўсёды штуршок для пошуку.

Культура

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Дзе замежнікі вывучаюць савецкую архітэктуру.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.