Вы тут

Пастаўленыя задачы вырашым разам


У Авальнай зале Дома ўрада падчас Паслання Прэзідэнта прысутнічалі не толькі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі. На гэта значнае дзяржаўнае мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі грамадскіх і міжнародных арганізацый, кіраўнікі вядучых СМІ, дыпламаты... Для кожнага выступленне кіраўніка дзяржавы нясе пэўны сэнс. «Звязда» пацікавілася, што ўдзельнікі мерапрыемства вынеслі для сябе з Паслання Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.


Марыяна ШЧОТКІНА, намеснік старшыні Савета Рэспублікі:

— Важна было тое, што абмеркаванне тэмы лібералізацыі, зняцця адміністрацыйных бар'ераў, разняволення дзелавой ініцыя-
тывы для развіцця бізнесу — гэта, зноў жа, было скарэліравана з думкай пра тое, што адказнасць за людзей, якія працуюць на гэтых прадпрыемствах, у арганізацыях — яна, натуральна, ляжыць на наймальніку. Таму ўсё-такі, зыходзячы з таго, што ў нас няма багатых прыродных рэсурсаў, вялікіх фінансавых рэзерваў, у нас ёсць самае галоўнае багацце — гэта людзі. І таму навучанне, здароўе, павелічэнне працягласці жыцця, захаванне сацыяльных гарантый — гэта сфера, у якой дзяржава павінна прымаць самы вялікі ўдзел.

Яшчэ адна важная тэма гучала — гэта нашы сельскія тэрыторыі. І паглядзіце, як шчыра было сказана пра тое, што ў кожнай канкрэтнай сітуацыі неабходна разглядаць кожную канкрэтную вёску, кожную канкрэтную школу, кожнае канкрэтнае прадпрыемства і глядзець, які будзе лёс тых людзей, якія жывуць на гэтых тэрыторыях і што можна зрабіць для таго, каб наша вёска толькі развівалася. Разам з тым цалкам рэальнае бачанне таго, што ўсё-такі сёння ўрбанізацыя закранула і нас. І нельга людзей гвалтам прымусіць недзе жыць.

Аляксандр ПАПКОЎ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні:

— Прэзідэнт закрануў у Пасланні тэмы ад праблем эканамічнага развіцця да праблем, звязаных з кожным чалавекам. Я мяркую, што вывад можна зрабіць сёння адзін: мы як быццам бы хутка ідзём, вырашаем многія пытанні і ў эканоміцы, і ў сацыяльнай сферы, але проста трэба паскараць крок, паскараць наш рух пры рашэнні тых праблем, якія былі сёння абазначаны.

Міхаіл ОРДА, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі:

— Падчас штогадовага Паслання кіраўніка дзяржавы Прэзідэнт удакладняе шлях развіцця як грамадства, так і эканомікі. Пяты Усебеларускі народны сход вызначыў на пяць гадоў і стратэгію, і як мы будзем развіваць тыя ці іншыя галіны, і занятасць, і нашу прамысловасць. Але штогадовае ўдакладненне — неабходна. Бо ёсць розныя пытанні, якія неабходна абмеркаваць. Галоўнае, што Прэзідэнт дакладна ўжо на год ставіць задачы, якія мы павінны вырашаць усе разам.

Самым галоўным з'яўляецца наступны прынцып — сацыяльнасць дзяржавы, яе развіцця застаецца. Гэта тое, што сёння замацавана ў нашай Канстытуцыі. І Беларусь — гэта сацыяльная дзяржава. Гэта тое, што кожны чалавек мае права на працу і на годную заработную плату. Гэта Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў.

Ігар МАРЗАЛЮК, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы:

— Пасланне — гэта традыцыя, якой сотні гадоў. Гэта агульнаеўрапейскі і агульнахрысціянскі элемент культуры — зварот кіраўніка дзяржавы да народа. Ён перагукаецца з прынятай яшчэ з біблейскіх часоў традыцыяй артыкуляцыі нейкіх важных рэзанансных рэчаў для ўсяго соцыуму. У прынцыпе любы свецкі манарх, прэзідэнт апеляваў да гэтай кананічнай традыцыі, якая была звязана яшчэ з усімі гэтымі нюансамі. Гэта вельмі важна, таму што ў такім Пасланні кіраўнік дзяржавы акрэслівае сутнасныя магістральныя кірункі і апелюе да людзей, якія яго абралі. Гэта вельмі важны прамы механізм камунікацыі паміж уладай і ўсімі грамадзянамі краіны.

Аляксандр ШУМІЛІН, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях:

— Трэба, каб не толькі ў Акадэміі навук, а ўвогуле, каб маладыя людзі заставаліся ў навуцы. Тут, безумоўна, неабходна стварыць усе ўмовы для таго, каб малады чалавек мог рэалізаваць свае задумкі. Усё-такі, у навуку не столькі прыходзяць па грошы, колькі дзеля таго, каб нечага дасягнуць, самарэалізавацца, стварыць тое, чаго да гэтага ніхто не ствараў. У нас для гэтага ёсць не толькі Акадэмія навук. У нас сёння створана дзесяць тэхнапаркаў па ўсёй Беларусі. Гэта якраз тыя пляцоўкі, куды чалавек можа прыйсці і сваю ідэю як мінімум пераўтварыць у доследны ўзор, а ў перспектыве і ў бізнес. Мы праводзім свой конкурс інавацыйных распрацовак. Як паказвае практыка, першыя праекты, якія мы падтрымалі, сёння ўжо выходзяць на пэўныя бізнесы.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.