Вы тут

Лукашэнка: Дзяржслужба павінна стаць адной з самых прывабных


У Беларусі дзяржаўная служба павінна стаць адной з самых прывабных. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.


Кіраўнік дзяржавы са шкадаваннем канстатаваў, што ў Беларусі да гэтага часу не ўдалося падняць прэстыж дзяржаўнай службы. "Адказнасць вялізная, праца на знос часам у некаторых, а стымулаў не так ужо і шмат. Неабходна зрабіць усё магчымае, каб дзяржслужба стала адной з самых прывабных", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На гэта нацэлена аптымізацыя дзяржапарату, якая праводзіцца ў Беларусі. "Трэба дакладна вызначыць, хто будзе дзяржслужачым, а хто будзе працаваць па найму ў тых ці іншых дзяржаўных структурах, не з'яўляючыся дзяржслужачым", - растлумачыў Прэзідэнт. Неабходна таксама прыняць усе законы па дзяржаўнай службе.

"Дзяржаўная служба павінна быць роўная ваеннай, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дзяржаўных служачых павінна быць столькі, колькі трэба - не шмат".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: аптымізацыя дзяржапарата, якая праводзіцца ў краіне, - гэта не механічнае скарачэнне колькасці, а рацыянальны перагляд функцый, выключэнне іх дубліравання, дэлегаванне на месцы паўнамоцтваў, правоў на прыняцце рашэнняў, але разам з гэтым і адказнасці за стан спраў у рэгіёнах. "Мы доўга запрагалі, але цяпер, нарэшце, прыступілі да справы канкрэтна і рашуча", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

Альманах маладых рэжысёраў нацыянальнай кінастудыі: чаго чакаць?

«Беларусьфільм» загаварыў пра зборнік кароткаметражак маладых рэжысёраў яшчэ тады, калі гэта было толькі ідэяй.

Грамадства

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

Сямейныя пары з Глыбокага ў новым праекце расказваюць свае гісторыі

​Тут ўжо паўгода доўжыцца сямейны праект «Заўтра было каханне». 

У свеце

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Чаму «закіпела» Зімбабвэ?

Сёлетні лістапад у Зімбабвэ насамрэч увайшоў у гісторыю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Некалі ў нашых вёсках людзі былі маладзейшыя. Ва ўсякім разе амаль усе яны трымалі кароў.