29 Чэрвень, чацвер

Вы тут

Лукашэнка патрабуе стварыць умовы для прыцягнення сусветных ІТ-лідараў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе стварыць умовы для прыцягнення сусветных ІТ-лідараў у Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.


"Наша задача - даць такія ўмовы, каб сусветныя лідары ў гэтай сферы адкрывалі ў Беларусі свае прадстаўніцтвы, цэнтры распрацовак і стваралі запатрабаваны ў свеце прадукт. Сёння нашым Паркам высокіх тэхналогій, ІТ-супольнасцю вядзецца абагульненне лепшай сусветнай практыкі, збіраюцца ўсе ідэі, якія дазволяць прыбраць любыя перашкоды на шляху развіцця ІТ-сферы. Ураду, Адміністрацыі Прэзідэнта трэба актыўна падтрымаць гэтую працу. Па выніках чакаю ўнясення маштабнага нарматыўнага прававога акта, які вызначыць у Беларусі найлепшыя ўмовы для работы кампаній з усяго свету", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў Беларусі неабходна больш актыўна ўкараняць ІТ-тэхналогіі ў сферы бытавых паслуг, гандлю і жыллёва-камунальнай гаспадарцы. 

"Яшчэ адной кропкай росту з'яўляецца паўсюднае ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій. Яны ўжо шырока прымяняюцца ў ахове здароўя, адукацыі, банкаўскай сферы, на мытні. Ва ўжытак увайшлі электронны рэцэпт, школьны электронны дзённік, электронны банкінг. Але свет не стаіць на месцы. Нам трэба больш актыўна ўкараняць інфарматызацыю ў сферы бытавых паслуг, гандлю, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, на транспарце, скарачаць папяровы дакументаабарот за кошт паўсюднага выкарыстання тэхналогій электроннага ўрада", - адзначыў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Мінск прымае Прэзідэнта В'етнама

Мінск прымае Прэзідэнта В'етнама

Сёлета спаўняецца 25 гадоў наладжванню дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам.

Грамадства

Асяроддзе для людзей з абмежаваннямі павінна быць паўсюль

Асяроддзе для людзей з абмежаваннямі павінна быць паўсюль

Трэба не змагацца з бар'ерамі, а пашыраць даступнасць.

Культура

Як у Ракаве святкуюць Купалле

Як у Ракаве святкуюць Купалле

У аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна ў ноч з 24 на 25 чэрвеня шырока адзначалася фальклорнае свята з нагоды летняга сонцастаяння, якое ў народзе называюць Купаллем.