29 Чэрвень, чацвер

Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Асноўны інстынкт»

Калі і дзе: 8 канал, 26 красавіка ў 21.05

За даўнасцю гадоў — а сёлета дэтэктыўнаму трылеру рэжысёра Пола Верховена споўнілася чвэрць стагоддзя — мала хто падрабязна перакажа сюжэт фільма, затое практычна кожны памятае эратычную пластыку Шэран Стоўн, якая менавіта пасля выхаду гэтай карціны стала секс-сімвалам Амерыкі.

Дэтэктыў Нік Карэн вядзе расследаванне забойства на сексуальнай глебе. Галоўная падазроная ў гэтай справе — сяброўка забітага, пісьменніца Кэтрын Трэмел, у апошняй кнізе якой падрабязна апісана аналагічнае злачынства, а сама жанчына валодае неверагодным магнетызмам і ўласцівасцю маніпуляваць мужчынамі.


Што: «Авіятар»

Калі і дзе: ТБ3, 27 красавіка ў 0.25

Біяграфічная драма Марціна Скарсезэ ў 2004 годзе намінавалася ажно на 11 «Оскараў», але атрымала толькі 5. І яшчэ амаль дзясятак прэстыжных кінаўзнагарод, з якіх выканаўцу галоўная ролі Леанарда Ды Капрыа дасталася толькі адна — «Залаты глобус».

Хто ў цэнтры аповеду, наскрозь прасякнутага рэтра-атмасферай пачатку ХХ стагоддзя? Эксцэнтрычны і непрадказальны мільярдэр, адзін з «найвялікшых каханкаў Амерыкі» і ўлюбёнец самых шыкоўных жанчын, які з цягам часу набыў не толькі фізічныя, але і душэўныя траўмы, нават скрозь прызму складанага дыягназу не страціў галоўнае — сэнс жыцця...


Што: «Д'Артаньян і тры мушкецёры»

Калі і дзе: МІР, 30 красавіка ў 15.35

Гаворым «Георгій Юнгвальд-Хількевіч» — маем на ўвазе, магчыма, найлепшую экранізацыю прыгодніцкага рамана Дзюма, кажам «Адзін за ўсіх...» — і дасведчаныя людзі падхопліваюць, як пароль — «усе за аднаго!».

...Чацвёра сяброў-мушкецёраў, сярод якіх арыстакрат, без пяці хвілін святар, жыццярадасны «афіцэр кухні» і зусім юны гасконец, воляй лёсу аказваюцца ўцягнутымі ў палітычныя гульні манаршых асоб, выратоўваюць ад ганьбы каралеву Францыі, у перапынках паміж бітвамі абыходзяць пасткі, расстаўленыя ворагамі, і перайграюць вопытнага інтрыгана кардынала Рышэлье і каварную мілэдзі. Больш падрабязна пераказваць змест трохсерыйнага музычнага фільма няма сэнсу, бо гэта якраз той выпадак, калі лепш адзін раз убачыць і пачуць.

Загаловак у газеце: Куміры і прыхільнікі

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Мінск прымае Прэзідэнта В'етнама

Мінск прымае Прэзідэнта В'етнама

Сёлета спаўняецца 25 гадоў наладжванню дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам.

Грамадства

Асяроддзе для людзей з абмежаваннямі павінна быць паўсюль

Асяроддзе для людзей з абмежаваннямі павінна быць паўсюль

Трэба не змагацца з бар'ерамі, а пашыраць даступнасць.

Культура

Як у Ракаве святкуюць Купалле

Як у Ракаве святкуюць Купалле

У аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна ў ноч з 24 на 25 чэрвеня шырока адзначалася фальклорнае свята з нагоды летняга сонцастаяння, якое ў народзе называюць Купаллем.