Вы тут

Самыя-самыя ў свеце


Самая бяспечная краіна

Самай бяспечнай краінай свету ў 2017 годзе аказалася Фінляндыя. Да такой высновы прыйшлі эксперты Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ).

Фінляндыя ўзначаліла рэйтынг, які складаецца са 136 пазіцый. Гэта дзяржава таксама лідзіравала ў аналагічным спісе, апублікаваным у кастрычніку 2016 года. На другім месцы знаходзяцца Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, замкнула тройку Ісландыя. У першы дзясятак рэйтынгу ў парадку змяншэння таксама ўвайшлі Аман, Ганконг (спецыяльны раён КНР), Сінгапур, Нарвегія, Швейцарыя, Руанда і Катар. Пры складанні рэйтынгу ўлічваюцца, у прыватнасці, сітуацыя са злачыннасцю і тэрарызмам, а таксама ваенныя канфлікты. Самай небяспечнай дзяржавай свету СЭФ прызнаў Калумбію.


Самыя шчодрыя

Кітайскія вандроўнікі сталі лідарамі па суме выдаткаў за мяжой у 2016 годзе, паведамляе прэс-служба Сусветнай турыстычнай арганізацыі (UNWTО). Грамадзяне КНР выдаткавалі летась на замежныя паездкі 261 мільярд долараў. Рост у параўнанні з 2015-м склаў 12%. На другім месцы па гэтым паказчыку аказаліся ЗША — выдаткі амерыканскіх турыстаў узраслі да 122 мільярдаў долараў (плюс 8% да 2015 года). Замыкае тройку Германія з вынікам у 81 мільярд долараў, што на 5% больш за вынікі 2015 года, чацвёртая — Вялікабрытанія (64 мільярды), пятая — Францыі (41 мільярд).


Самы тайны

Брытанскі турыст выпадкова прывёз у чамадане дадому варана пасля адпачынку ў Тайландзе, піша Dаіlу Ехрrеss. Мужчына, асоба якога не раскрываецца, знайшоў рэптылію ў сваім вадалазным рыштунку. Даўжыня яшчаркі складае 15 сантыметраў. Паўзуна перадалі спецыялістам Каралеўскага таварыства абароны жывёл (RSСРА). Жывёла знаходзіцца ў здавальняючым стане, хоць і правяла ў закрытым чамадане не менш за суткі. Эксперты прыйшлі да высновы, што перад імі дымчаты варан. Гэтыя яшчаркі з'яўляюцца асабліва ахоўным відам у Тайландзе. У сувязі з гэтым інцыдэнтам супрацоўнік RSСРА заклікаў падарожнікаў старанна правяраць свае рэчы перад вяртаннем з іншай краіны на радзіму, каб выпадкова не прывезці з сабой экзатычных або небяспечных жывёл.


Самыя вясёлыя

Два жыхары Чэхіі адправіліся ў падарожжа вакол свету на аўтамабілі савецкай вытворчасці ВАЗ-2101, выпушчаным больш за 40 гадоў таму, паведамляе партал Cеske nоvіnу. Аўтамеханік Петэр Явурэк і аспірант Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе Філіп Фогель выехалі з Честліцэ, што каля Прагі. Вандроўнікі маюць намер на працягу года пераадолець каля 50 тысяч кіламетраў па Еўропе, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, наведаўшы як мінімум 20 краін. «Жыгулі» для кругасветнай паездкі мужчыны купілі ў маі 2016 года, пасля чаго самі адрамантавалі аўтамабіль. Фогель назваў ВАЗ-2101 надзейнай машынай і заявіў, што ў выпадку неабходнасці яны з таварышам змогуць без праблем адрамантаваць яе.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Нязвыклая форма — заўсёды штуршок для пошуку.

Культура

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Дзе замежнікі вывучаюць савецкую архітэктуру.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.