29 красавіка, субота

Вы тут

Дэпутаты прынялі чарговы пакет законапраектаў


Праз учарашняе пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў чырвонай ніткай праходзіла тэма бяспекі і процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму. Гэтаму прама ці ўскосна прысвечаны тры законапраекты.


Без пралазаў для тэрарызму

Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Ігар СЕРГяЕНКА прадставіў праект закона, прысвечаны барацьбе з тэрарызмам. Уводзіцца адказнасць за фінансаванне праезду да месца навучання тэрарыстычным дзеянням, тлумачыцца тэрмін «крытычна важныя аб'екты», удасканальваецца механізм прызнання арганізацыі тэрарыстычнай — гэта толькі некаторыя новаўвядзенні ў нарматыўную базу. Адказваючы на пытанне дэпутата Аляксандра МАРКЕВІЧА пра крытычна важныя аб'екты, прадстаўнік КДБ паведаміў, што такіх у нас вызначана каля 850. Што да самога тэрміна, то пад ім трэба разумець «аб'екты сацыяльнай, вытворчай, інжынерна-транспартнай, энергетычнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і іншай інфраструктуры, парушэнне функцыянавання якіх у выніку актаў тэрарызму можа садзейнічаць дэстабілізацыі грамадскага парадку і дасягненню іншых мэт тэрарызму, пацягнуць за сабой чалавечыя ахвяры».

— Гэтае азначэнне ўжо замацавана ў Канцэпцыі барацьбы з тэрарызмам у Рэспубліцы Беларусь, а таксама ва Указе Прэзідэнта аб Камісіі па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам. У прыватнасці, такія камісіі ўжо створаны і працуюць: шэсць абласных і Мінская гарадская. Менавіта гэтыя камісіі ўносяць аб'екты ў спіс крытычна важных, — расказаў Ігар Сергяенка.

Спорт без рызыкі

Тэма бяспекі — ключавая і ў законапраекце «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў». Не так даўно «Звязда» ўжо пісала пра тое, што балельшчыкам, якія хуліганілі падчас, напрыклад, спартыўных матчаў, могуць забараніць на пэўны тэрмін наведваць спартыўныя мерапрыемствы.

Ігар НЕВАР, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, выступіў судакладчыкам па праекце закона, што ўносіць змяненні і дапаўненні ў Закон «Аб фізічнай культуры і спорце». Як расказаў парламентарый, вялікая ўвага ў новым дакуменце таксама надаецца пытанням як грамадскай бяспекі, так і бяспекі спартсменаў любога ўзроўню: ад міжнароднага класа да дзіцяці, якое займаецца спортам.

— Упершыню на заканадаўчым узроўні мы прымянілі новыя тэрміны, такія як балельшчык, сцюард, валанцёр, — паведаміў Ігар Невар. — І гэта дало магчымасць на практыцы абараніць правы балельшчыкаў і ў той жа час вызначыць правы і абавязкі валанцёраў, сцюардаў у сувязі з тым, што мы ўдзельнічаем у міжнародных спаборніцтвах.

Сам сабе рэгламент

Цікавыя змены дэпутаты прынялі ў першым чытанні ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс. Яны прысвечаны абароне насельніцтва ад негатыўнага ўздзеяння азартных гульняў. Так, чалавек, які мае гульнявую залежнасць, можа самастойна абмежаваць для сябе наведванне гульнявых устаноў на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў. Для таго каб зрабіць гэта, трэба падаць пісьмовую заяву арганізатару азартных гульняў. Калі ж гульнявая залежнасць ставіць у цяжкае матэрыяльнае становішча цэлую сям'ю, то чалавека могуць абмежаваць у наведванні адпаведных устаноў — ужо па рашэнні суда. Права звярнуцца з такой заявай у суд дадзена блізкім родзічам залежнай асобы.

Дэпутат Тамара КРАСОЎСКАЯ прапанавала павялічыць узрост асоб, якія дапускаюцца да наведвання гульнявых устаноў. Парламентарый аргументавала, што ў 18-гадовым узросце далёка не ўсе разумеюць, наколькі сумнымі могуць быць наступствы ад празмернага ўдзелу ў азартных гульнях. Прадстаўнік МПЗ паведаміў, што адпаведнае пытанне ўжо не раз абмяркоўвалася, але падобныя абмежавальныя меры паўналетнія грамадзяне трактуюць як парушэнне іх правоў і свабод.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Бяспека, спорт і азартныя гульні

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «Звязда» пісала гісторыю: 1954—1964

Як «Звязда» пісала гісторыю: 1954—1964

У публікацыях 50-х гадоў шмат нараканняў, што ў крамах няма самага неабходнага для насельніцтва. А неабходна літаральна ўсё...

Грамадства

«Столькі ўнукаў, колькі ў нас, ні ў кога няма»

«Столькі ўнукаў, колькі ў нас, ні ў кога няма»

Пра ашмянскіх дзядулю і бабулю, дзяцей, што ні ў чым не вінаватыя, ды дырэктара, які не задзірае нос.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да акцыі «Дом без насілля!»

Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да акцыі «Дом без насілля!»

Акцыя — частка Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2017—2020 гады, зацверджанага пастановай урада. 

Грамадства

Дзе лечаць злачынцаў, прызнаных судом псiхiчна хворымi?

Дзе лечаць злачынцаў, прызнаных судом псiхiчна хворымi?

Жонка два гады труцiла мужа. У прамым сэнсе: падсыпала атруту яму ў ежу.