23 студзеня, аўторак

Вы тут

Падведзены вынікі стану эканомікі за першы квартал


Рост рэальнай заработнай платы — 100,5% да студзеня-лютага мінулага года — дасягнуты за кошт павышэння прадукцыйнасці працы. Пра гэта падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.


«У цэлым пастаўленыя ў рамках прагнозу на студзень—сакавік гэтага года задачы выконваюцца. Эканоміка паступова выходзіць з рэцэсіі, валавы ўнутраны прадукт на 0,3% перавысіў узровень мінулага года пры прагнозе, як вы памятаеце, 99,6%. Вырасла і прадукцыйнасць працы па ВУП 100,7% пры прагнозе 99,7%, — адзначыў беларускі прэм'ер. — Станоўчы ўплыў аказаў знешні попыт, які расце: тэмп росту экспарту тавараў і паслуг у студзені-лютым склаў 117,4% да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Чыста па таварах экспарт вырас на 19,9%, а без уліку нафты і нафтапрадуктаў і калію — без сыравінных тавараў — тэмп росту склаў 131%. Знешнегандлёвыя патокі збалансаваныя, сальда станоўчае — 56,1 мільёна долараў ці 0,7% да ВУП».

Пры гэтым, па словах кіраўніка ўрада, аднаўленне эканамічнага росту забяспечана без урону для макраэканамічнай стабільнасці. Унутраны валютны рынак функцыянуе стабільна, захоўваецца тэндэнцыя чыстага продажу насельніцтвам валюты. Так, за першы квартал прададзена амаль 500 мільёнаў долараў. Захоўваецца станоўчая дынаміка і па рублёвых дэпазітах насельніцтва: за тры месяцы прыраслі на 6,5% (плюс 192 мільёны рублёў).

Замацоўваецца станоўчая тэндэнцыя і ў асноўных галінах эканомікі. У сакавіку прамысловая вытворчасць прырасла яшчэ на 1,2 працэнтнага пункта. Па выніках студзеня— сакавіка мы выйшлі на ўзровень 104,3% да мінулага года. «З ростам спрацавалі ўсе канцэрны і міністэрствы, за выключэннем, па вядомых прычынах, канцэрна Белнафтахім», — адзначыў Андрэй Кабякоў і дадаў, што пры гэтым ёсць спадзяванне на паляпшэнне сітуацыі «з улікам дасягнутых на мінулым тыдні дамоўленасцяў з расійскімі партнёрамі па газе і нафце». «Важна, што ў эканоміцы выйшлі на рост рэальнай заработнай платы — 100,5% да студзеня-лютага 2016 года. І гэты рост забяспечаны за кошт прадукцыйнасці працы. Меры па збалансаваным росце заработнай платы на ўстаноўлены кіраўніком дзяржавы ўзровень — 1000 рублёў — нараўне са сніжэннем выдаткаў і павышэннем эфектыўнасці ва ўсіх сферах эканомікі дазволяць выйсці на запланаваны ўзровень рэальных існуючых грашовых даходаў насельніцтва», — дадаў прэм'ер-міністр.

«У першым квартале эканоміка выйшла на ўзровень, які запланаваны на першае паўгоддзе: па прагнозе ВУП першага паўгоддзя павінен быць 100,2%», — падсумаваў Андрэй Кабякоў.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Зарплата падрасла

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Грошы: захаваць і прымножыць

Грошы: захаваць і прымножыць

Рана ці позна кожны з нас разумее, што неабходна мець нейкі запас фінансавых сродкаў.

Грамадства

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Знайсці працу дапаможа служба занятасці насельніцтва

Хойніцкі, Брагінскі і Жлобінскі раёны афіцыйна адносяцца да тых, дзе адзначаецца самы высокі ўзровень беспрацоўя — 0,8 %.

Грамадства

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Звычайная настаўніца фізікі трапіла на адронны калайдар

Што насамрэч адбываецца на мяжы Швейцарыі і Францыі, дзе на глыбіні каля ста метраў размяшчаецца Вялікі адронны калайдар?