23 Кастрычнік, панядзелак

Вы тут

Арганізатары Мінскага паўмарафону чакаюць каля 30 тысяч удзельнікаў


Забег пройдзе ў нядзелю, 10 верасня, у дні святкавання 950-годдзя сталіцы. Рэгістрацыя ўжо пачалася, прайсці яе можна на сайце mіnskhаlfmаrаthоn.bу.


Сёлета аматараў бегу чакае шэраг новаўвядзенняў. Па-першае, плануецца зрабіць асобны старт для ўдзельнікаў на 21 км, 10 км і 5,5 км, каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей і выканаць міжнародныя правілы. Акрамя таго, дыстанцыя у 5,5 км некалькі зменіць свой маршрут, старт будзе дадзены каля Палаца спорту, забег пройдзе па вуліцы Леніна з паваротам каля ГУМа, праспекце Незалежнасці з паваротам каля цырка на вуліцу Янкі Купалы. Затым удзельнікі прабягуць па вуліцы Старажоўскай, праспекце Машэрава і Пераможцаў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў — ужо вопытны ўдзельнік Мінскага паўмарафона, заклікаў і сваіх калег далучыцца да забегу, а таксама адзначыў, што з простых спаборніцтваў, паўмарафон ужо ператварыўся ў прыгожае гарадское шоу.

— Яшчэ два гады таму мы не былі ўпэўнены, ці атрымаецца правесці ўсё на высокім узроўні. А сёння для мяне вялікая радасць, што мы працягваем гэтую традыцыю, — сказаў ён.

Прызавы фонд Мінскага паўмарафона будзе не меншы за леташні, які склаў 25 тысяч долараў.

З улікам бязвізавага 5-дзённага рэжыму пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт і бясплатнай візе ўдзельнікам паўмарафону, чакаецца, што на трасе больш стане не толькі беларусаў, але і замежных гасцей.

Старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац падкрэсліў, што паўмарафон сёлета стане адным з асноўных мерапрыемстваў падчас святкавання 950-годдзя горада. Адзначым таксама, што маштабны забег атрымаў ад Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі бронзавы статус сусветнага рэйтынга марафонаў і паўмарафонаў (Rоаd rасе brоnzе lаbеl). У 2015 годзе ў ім удзельнічала 16 тысяч чалавек з 36 краін, у 2016 годзе колькасць павялічылася да 20 тысяч удзельнікаў з 42 краін.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.