29 красавіка, субота

Вы тут

Хто падумае пра рэстаўрацыю?


18 красавіка традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Вядома, вялікая ўвага надаецца іх ахове і аднаўленню. Таму напярэдадні спецыялісты абмеркавалі некаторыя праблемы, якія ёсць у айчыннай рэстаўрацыі.


Та­кая каф­ля з ры­ца­рам зна­хо­дзіц­ца ў му­зеі гіс­то­рыі Ма­гі­лё­ва.

Загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Барыс ЛАЗУКА адзначыў:

— Мы штогод прывозім шмат унікальных прадметаў з экспедыцый. І, натуральна, паўстае пытанне іх захавання і рэстаўрацыі. Часам гэтыя рэчы трапляюць у вельмі дрэнным, мякка кажучы, тэхнічным стане. У нашым музеі працуе невялікая рэстаўрацыйная майстэрня, работа якой галоўным чынам канцэнтруецца на аднаўленні іканапісу, жывапісу. А ўвогуле ў краіне існуе даволі вялікая праблема рэстаўрацыйнай работы. Справа ў тым, што ў вядучым музеі сталіцы ёсць адпаведныя кадры, паступаюць неабходныя сродкі — там могуць выконваць гэту работу. Але як быць раённым музеям?.. Некалькі гадоў таму Нацыянальны мастацкі музей узнімаў пытанне аб тым, каб арганізаваць адпаведны рэстаўрацыйны цэнтр. Я лічу, што пэўны музей, мастацкі ці гістарычны, мог бы ўзяць на сябе работу па выкананні рэстаўрацыі. Я, напрыклад, сутыкаюся з тым, што працуюць два рэстаўратары, якія займаюцца іканапісам. Але што рабіць з тканінай, керамікай, шклом, дрэвам?.. Усе гэтыя пытанні трэба тэрмінова вырашаць... Тым больш што адпаведныя кадры рыхтуюць у Акадэміі мастацтваў і ў Універсітэце культуры.

«Звязда» ўжо неаднаразова пісала пра праблемы рэстаўрацыі і тыя захады, якія робяцца для выпраўлення сітуацыі. Так, летась на выязной сесіі Міністэрства культуры прадстаўнікі мясцовых уладаў агучвалі неабходнасць з'яўлення на месцах кваліфікаваных спецыялістаў. Дырэктар «Белрэстаўрацыі» Уладзімір Змушка прапаноўваў стварыць гісторыка-культурную экспертызу (рэстаўрацыйны савет). У яго маглі б уваходзіць высокакваліфікаваныя мастакі-рэстаўратары, архітэктары, іншыя спецыялісты, арганізацыі нашай краіны. Змушка гатовы быў выступіць каардынатарам гэтага працэсу.

На пытанне карэспандэнта «Звязды», ці змянілася штосьці ў падыходах да рэстаўрацыі за год, адказала спецыяліст аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля ХВІР:

— Спецыялісты Міністэрства культуры — гэта дзяржаўныя службоўцы. Мы гатовы пэўным чынам акумуляваць тыя матэрыялы, якія будуць паступаць ад спецыялістаў, напрыклад, з Акадэміі навук. Бо на сённяшні дзень нейкіх канкрэтных прапаноў адносна стварэння рэстаўрацыйнага савета, неяк аформленых, мы не атрымлівалі.

Як бачым, ёсць прастора для захадаў у паляпшэнні якасці аднаўлення помнікаў. Справа толькі за людзьмі, гатовымі ўзяць на сябе адказнасць і зрабіць канкрэтныя крокі.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «Звязда» пісала гісторыю: 1954—1964

Як «Звязда» пісала гісторыю: 1954—1964

У публікацыях 50-х гадоў шмат нараканняў, што ў крамах няма самага неабходнага для насельніцтва. А неабходна літаральна ўсё...

Грамадства

«Столькі ўнукаў, колькі ў нас, ні ў кога няма»

«Столькі ўнукаў, колькі ў нас, ні ў кога няма»

Пра ашмянскіх дзядулю і бабулю, дзяцей, што ні ў чым не вінаватыя, ды дырэктара, які не задзірае нос.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да акцыі «Дом без насілля!»

Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да акцыі «Дом без насілля!»

Акцыя — частка Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2017—2020 гады, зацверджанага пастановай урада. 

Грамадства

Дзе лечаць злачынцаў, прызнаных судом псiхiчна хворымi?

Дзе лечаць злачынцаў, прызнаных судом псiхiчна хворымi?

Жонка два гады труцiла мужа. У прамым сэнсе: падсыпала атруту яму ў ежу.